3 верасня 2020 года

У цэнтральнай раёнай бібліятэцы 3 верасня 2020 года адбыўся Дзень беларускай кнігі “Да дабра – праз беларускую кнігу”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Крычава”. Вучні даведаліся, што гэта свята аб’ядноўвае тых, хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры. На пряцягу мерапрыемства было праведзена літаратурнае падарожжа “Па старонкам гісторыі беларускага кнігадрукавання”, конкурсы і віктарыны, прысвечаныя Дню беларускай пісьменнасці. Быў прадэманстраваны дакументальны фільм “Вялікі сын Беларусі – Францыск Скарына”.
Ля кніжнай выставы “Дзень беларускага пісьменства – сімвал шанавання культурнай і духоўнай спадчыны” быў праведзен агляд літаратуры.

29 03.09.2020
Выбрать язык