4 сентября 2023 года

Адной з найважнейшых падзей у культурным жыцці Рэспублікі з’яўляецца Дзень беларускага пісьменства, які традыцыйна адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Юбілейны Дзень беларускай пісьменнасці ў 2023 году праходзіў ў трыдцаты раз, а святкавалі яго  2 і 3 верасня ў Гарадке Віцебскай вобласці.
У рамках Дня беларускага пісьменства «Пад небам беларускага пісьменства» у бібліятэках сеткі былі арганізаваны кніжна-інфармацыйныя выставы, прайшлі цікавыя мерапрыемствы. Супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэцы ў гэты дзень запрасілі сваіх чытачоў на гістарычны дыліжанс «Беларуская кніга: шляхамі стагоддзяў». У ходзе мерапрыемства прайшлі гістарычныя віктарыны: «Асветнікі Беларусі», «Ад Скарыны да нашах дзен», прагучалі вершы, песні і прымаўкі пра кнігу.  На базе гарадской бібліятэкі №1 для вучняў 5-ых класаў ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Крычаў» прайшло слайд–падарожжа «З вытокаў роднай мовы». медыяпрэзентацыяй «Першаасветнікі зямлі беларускай».      Вучні прынялі ўдзел у віктарынах: «Як ты сэрцу мілая, мая  Беларусь», «Мой народ». Дзеці даведаліся аб тым, які матэрыял выкарыстоўваўся ў старажытнасці для напісання кніг, з чаго рабіліся пераплёты кніг. Гарадская бібліятэка № 2 запрасіла сваіх чытачоў на гістарычную гадзіну «Пад небам беларускага слова». Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення беларускага пісьменства і крігадрукавання, удзельнічалі ў гульне «Мой народ», пазнаёміліся з кніжнай выставай «Шлях друкаванага слова».
Тэме ўзнікнення беларускай кнігі,  знаёмству з жыццём і дзейнасцю першаасветнікаў беларускай зямлі, такіх як, Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі, Е.Полацкая, С.Будны были прысвечаны  урок гісторыі «Першадрукары зямлі беларускай» у Краснабудскай сельскай бібліятэке і гадзіна беларусазнаўства «Як слова наша зарадзілась». Вучні разам з бібліятэкарамі перагарталі старонкі гісторыі, усе разам пранікліся духоўным подзвігам вялікіх людзей, якія працавалі, каб несці людзям усёй зямлі Слова і Асветніцтва.

86 04.09.2023
Выбрать язык