5 февраля 2024 года

6 лютага спаўняецца 110 год з дня нараджэння беларускага паэта А. Куляшова. Імя Аркадзя Куляшова,  класіка беларускай літаратуры савецкага часу, прыходзіла ў нашу свядомасць з дзяцінства – праз верш «Камсамольскі білет» і паэму «Сцяг брыгады».  Менавіта яму быў прысвечаны літаратурны час «Жыццевы і творчы шлях Аркадзя Куляшова», які прайшоў ў гарадской бібліятэцы №2. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 8 «Б» класса дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №5 г. Крычава», якія пазнаеміліся з жыццём і творчасцю нашага земляка. Асоба трэба адзначыць удзел саміх навучэнцаў, якія з задавальненнем чыталі вершы «Магілёўская хмарка», «Чмель» і іншыя творы паэта. Мерапрыемства суправаджалася паказам электроннай прэзентацыі і кліпаў на баладу А. Куляшова «Маці» і вершаў «Алеся», «Я хаце абавязаны прапіскаю». Да ўвагі ўдзельнікаў была прадстаўлена выстава-партрэт «І вечнасць радка, як вечнасць жыцця». Літаратурная кампазіцыя «Ёсць у паэта свой аблог цалінны…», прысвечаная 110-годдзю са дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, прайшла ў Касцюшкавіцкай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар пазнаёміла прысутнічых з біяграфіяй, асноўнымі творамі паэта, прадэманстравала відеаролік «Аркадзь Куляшоў: каханая, бывай…», па вынікам якога удзельнікам мерапрыемства была прапанавана віктарына аб жыцці і творчасці Аркадзя Куляшова. Напрыканцы мерапрыемства дзеці разгадалі крыжаванку па вершах паэта і прачыталі найбольш знакамітыя вершы паэта.

 

118 05.02.2024
Выбрать язык