5 мая 2018
У раённай дзіцячай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна «Пачынальнік прыгодніцкага жанру», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Маўра, класіка беларускай дзіцячай літаратуры.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка. З цікавасцю вучні паглядзелі медыя-прэзентацыю “Капітан дзіцячых падарожжаў”, дзе пабывалі ў далёкіх краінах света
разам з героямі твораў беларускага пісьменніка Янкі Маўра.
Вучні адказывалі на пытанні віктарыны «Раслінны і жывёльны свет Беларусі», прысвечанай раслінам і жывёлам, з якімі сутыкаліся героі ў аповесці «Палескія рабінзоны», а таксама віктарыны «Што ты ведаеш пра жыццё і творчасць Я.Маўра?». У завяршэнні мерапрыемства прайшоў агляд ля кніжнай выставы «Чараўнік з краіны маленства».