5 мая 2022 года

Напярэдадні святкавання юбілеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія адзначаюцца ў 2022 годзе цэнтральная бібліятэка  прапануе кніжную выставу літаратуры «Знакавыя постаці Беларусі» (да 140-годдзя з дня нараджэння).
Творчасць Я. Купалы і Я. Коласа — адна з найярчэйшых старонак у гісторыі беларускай літаратуры. Народныя песняры выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова. На выставе прадстаўлена шматгранная спадчына славутых мастакоў слова: зборы твораў, выбраныя творы, асобныя выданні, электронныя дакументы, а таксама матэрыялы аб жыцці і творчасці.
З матэрыяламі выставы можна пазнаёміцца ў чытальнай зале бібліятэкі на працягу 2022 года.

49 05.05.2022
Выбрать язык