5 октября 2023 года
Да 500-годдзя з дня першага выдання паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра» супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 1 для вучняў 8-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Крычава» правялі літаратурную гадзіну «Песня пра зубра – жамчужына беларускай паэзіі». Мерапрыемства пачалося з паказу відэапрэзентацыі і відэароліка аб жыцці і творчасці пісьменніка, далей бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй саздання і кароткім зместам паэмы «Песня пра зубра». У завяршэнні літаратурнай гадзіны быў паказан відэафільм «Песнь о зубре». Дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту Міколы Гусоўскага паэма стала песняй яго сэрца, гімнам Бацькаўшчыне, паэмай жыцця роднай зямлі.
40
05.10.2023