6 февраля 2024 года
З нагоды ўшанавання памяці выдатнага беларусскага паэта, Аркадзя Куляшова, якому споўнілася 110 год з дня нараджэння, у бібліятэках сеткі працягваюць праходзіць мерапрыемствы, прысвечаныя яго жыццю і творчасці. Бібліятэкар гарадской бібліятэкі №1 на базе ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Крычава» для вучняў 10-х класаў правяла гадзіну паэзіі «Аркадзь Куляшоў – паэт народнага таленту». Мерапрыемства пачалося з паказу відэафільма аб жыцці і творчасці паэта, далей адбылося знаёмства вучняў з творчасцю нашага славутага земляка, класіка беларускай паэзіі. Да юбілею паэта была падрыхтавана прэзентацыя «Аркадзь Куляшоў: жыццё і творчасць», прапанавана кніжная выстава «Наш Куляшоў», на якой былі прадстаўлены вядомыя творы пісьменніка. Літаратурны час «Слаўны сын зямлі беларускай» у раённай дзіцячай бібліятэцы. На мерапрыемствы бібліятэкар пазнаёміла вучняў з жыццём і творчасцю паэта, прагучалі яговершы «Бывай…», «Ранак», «Мая Бесядзь», праглядзелі ўрывак з дакументальнага фільма «Край крынічны». « І кружыцца планета Куляшова» – пад такой назвай прайшла літаратурная гадзіна ў Бельскай сельскай бібліятэцы. На мерапрыемстве бібліятэкар расказала пра жыццё і творчасць народнага паэта, зачытала ўрыўкі вершаў. Таксама прысутныя праслухалі музычную кампазіцыю «Алеся», напісаную І. Лучанком на верш А. Куляшова «Бывай». У завяршэнне мерапрыемства дзеці адказавалі на пытанні віктарыны «Жыццё і творчасць Аркадзя Куляшова».