6 июля 2021 года
Янка Купала – гэта першая з вяршынь беларускага Эльбруса паэзіі.
Літаратурны псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча ─ Янка Купала быў падказаны яму ўласнай датай нараджэння – 25 чэрвеня (7 ліпеня). Менавіта ў гэты дзень беларусы адзначаюць авеянае легендамі старажытнае свята Купалле. Адсюль і псеўданім ─ Янка Купала.
Янка Купала – паэт, драматург. Упершыню ў жыцці нечакана для многіх, вялікі Купала напісаў камедыю. Гэта быў падарунак генія – камедыя зрабілася шэдэўрам нацыянальнай літаратуры і тэатра.
Прапануем паглядзець інсцэніроўку ўрыўка з камедыі Я. Купалы «Паўлінка», у галоўных ролях якой бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі.
69
06.07.2021