6 мая 2020 года

     6 мая 2020 года пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, Уладзімір Ліпскі адзначыць свой юбілей – 80 год з дня нараджэння.

   Усё сваё свядомае жыццё ён прысвяціў дзецям: больш 40 гадоў ўзначальвае часопіс “Вясёлка”, стварыў для дашкольнікаў часопіс, чытанку-маляванку “Буся”. Так у pаённай дзіцячай бібліятэцы аформлены кніжныя выставы: “Веpны сябаp дзяцей — Уладзімір Ліпскі”, “Чаpаўнік з вялікім сэpцам”. Мэты і задачы кніжнай выставы— далучыць дзяцей да чытання праз творчасць аднаго з самых запатрабаваных сучасных белаpускіх аўтараў. Пра Уладзіміра Ліпскага, яго стаўленне да дзяцей і дзіцячай літаратуры вельмі вобразна напісаў некалі народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін:

Скачыце, зайчыкі і ліскі,
З настроем будзьце, таты, мамы.
Няхай жыве Уладзімір Ліпскі –
Сярод дзяцей дарослы самы!

Няхай яго слова шчырасці і дабра жыве ў сэрцах дзяцей і дарослых!

41 03.05.2020
Выбрать язык