8 июля 2022 года

У рамках Года гістарычнай памяці работнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту праведзена літаратурна-музычная гасцёўня «Як песня народа-неўміручы наш Купала», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Пад час гасцёўні шла гаворка аб вялікай спадчыне, якую пакінуў пасля сябе класік беларускай літаратуры Янка Купала і на якой узгадавалася не адно пакаленне, якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы і пашырае веды пра нас – беларусаў – ва ўсім свеце. Прапанавалі удзельнікам мерапрыемства аднавіць свае веды аб жыцці і творчасці нацыянальнага класіка Беларусі і даведацца пра цікавыя факты з яго жыцця пад час правядзення віктарыны “Жыццё і творчасць Янкі Купалы”. Удзельнікі мерапрыемства далучыліся да  літаратурна-паэтычнай акцыі “Купалаўскія вершаванкі” і чыталі вершы Я. Купалы

59 08.07.2022
Выбрать язык