9 декабря 2021 года

Максім Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык…
Унікальная, фенаменальная з’ява,
якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу,
ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох.

А.Лойка

У кожнай літаратуры ёсць паэты і пісьменнікі, якімі ганарацца нашчадкі. У беларускай літаратуры такім быў Максім Багдановіч. Беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, літаратуразнавец, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы.
У цэнтральнай бібліятэцы прайшла літаратурная імпрэза «Зорка нацыянальнай паэзіі»  да 130 –годдзя з дня нараджэння М. Багданавіча у рамках літаратурнай гасцінай “Субяседнік”.
У час мерапрыемства прадэманстраваны відэаролік адкрыцця выставы ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі напярэдадні 130-годдзя класіка беларускай літаратуры Максіма Багданавіча.
Праведзены агляд літаратуры ў кніжнай выставы « Паэт красы, святла, любові» на якой прадстаўлены кнігі аб жыццёвым і творчым шляху Максіма Багданавіча, зборнікі вершаў і адзіны прыжыццёвы зборнік пісьменніка «Вянок» (1913), які зрабіўся ўнікальнай з’явай у беларускай літаратуры.

55 09.12.2021
Выбрать язык