9 ноября 2022 года
У цэнтральнай бібліятэцы, для вучняў 9-х класаў ГУА “Сярэдняя школа №1”, адбылася літаратурная гасціная «Не змоўкне голас песняроў», прысвечаная святкаванню 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вядучыя мерапрыемства яшчэ раз нагадалі прысутным аб той вялікай літаратурнай спадчыне Купалы і Коласа, на якой узгадавалася не адно пакаленне і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы і пашырае веды пра нас – беларусаў – ва ўсім свеце. На працягу ўсяго мерапрыемства дэманстравалася слайд-прэзентацыя з выявамі, прысвечанымі творчасці Я. Купалы і Я. Коласа. Гучалі песні на словы Я. Коласа “Мой родны кут”, “Спадчына”. Удзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны “Што я ведаю пр Купалу і Коласа?”. З вялікім задавальненнем, госці паглядзелі тэатралізаваную замалёўку па п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя пазнаёміліся з матэрыяламі літаратурнай выставы «Знакавыя постаці Беларусі», а таксама сфатаграфаваліся з героямі тэатралізаванай замалёўкі купалаўскай “Паўлінкі”.