«Ён і сёння з намі, наш Купала…»

У гэтым годзе Беларусь адз­начае 140-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай  літаратуры Янкі Купалы. Гэту важную падзею шырока адзначылі бібліятэкі ДУК «Бібліятэчная сетка Крычаўскага раёна».

У рамках гадзін купалаўскага слова «Ён мовы беларускай алмаз!» і Года гістарычнай памяці работнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту праведзена літаратурна-музычная гасцёўня «Як песня народа-неўміручы наш Купала».  У гарадской бібліятэцы №1 сабраліся прыхільнікі творчасці беларускага класіка Янкі Купалы на літаратурную кампазіцыю «На Купалу сонца рана ўстала». На пацягу мерапрыемства гучалі непаўторныя купалаўскія вершы  і песні, напісаныя на вершы беларускага класіка, якія падарылі ўсім прысутным пазітыўны настрой. У дзень нараджэння паэта гарадская бібліятэка №2  таксама сустракала сваіх чытачоў святочным настроем. У рамках  літаратурнай гадзіны «Ляціць, гучыць Купалаў голас» гучалі купалаўскія вершы ў выкананні дзяцей, была падрыхтавана віктарына «Жыццё и дзейнасць Я.Купалы». «Пясняр душы беларускай» – пад такой назвай у раёнай дзіцячай бібліятэке прайшла літаратурна-паэтычная кампазіцыя. Бібліятэкар  пазнаёміла прысутных з жыццём і творчасцю беларускага класіка, прапанавала віртуальна пабываць у  доме-музеі «Вязынка» Я. Купалы, дзе ўсё тут дыхае ўспамінамі аб ім.

Янка Купала  узняў беларускае мастацкае слова на вышыню, якой да яго не ведала літаратура беларусаў, а ягоная творчасць параўнялася з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры. Яго жыццю і творчасці былі прысвечаны літаратурная гадзіна  «З Купалам у сэрцы жывем» ў Лутаўскай сельскай бібліятэке-клубе, паэтычная гадзіна «Пясняр зямлі беларуской» у Сакольніцкай сельскай бібліятэке, гадзіна купалаўскага слова «Любімыя купалаўскія радкі»  у Лабковіцкай сельскай бібліятэке-музее.

Увогуле, у дзень нараджэння Янкі Купалы мерапрыемствы ў розных формах і з рознымі катэгорыямі чытачоў прайшлі практычна ва ўсіх бібліятэках раёна. І на кожным з іх гучалі прыгожыя купалаўскія вершы, якія не могуць не крануць сэрца кожнага беларуса.

127 08.07.2022
Выбрать язык