5 лютага 2020 года
У цэнтральнай бібліятэцы прайшло пасяджэнне літаратурнай гасцёўні “Субяседнік”, прысвечанае 85-годдзю з дня нараджэння пісьменніка-земляка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі А.П. Палітыкі “І жартам, і ўсур’ёз…”. Павіншаваць пісьменніка прыйшлі госці, а таксама родныя людзі, блізкія сябры і маладое пакаленне. Таксама свайго сябра, калегу, з задавальненнем віншавалі супрацоўнікі калектыва рэдакцыі раённай газеты “Крычаўскае жыццё”. Гучалі музычныя віншаванні.
Цэнтральная бібліятэка на працягу шматлікіх гадоў падтрымлівае сувязь з Апанасам Паўлавічам Палітыка. Ён – абавязковы ўдзельнік літаратурнай гасцёўні “Субяседнік”, дзе не толькі знаёміць усіх са сваімі новымі творамі, але і выступае ў якасці настаўніка, даючы патрэбныя рады маладым аўтарам. Маладое пакаленне, вучні 11 класа сярэдняй школы № 1 г.Крычава, якое знаёма з творчасцю пісьменніка-земляка, задавалі пытанні аўтару.