17 февраля 2023 года
У ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Крычава» бібліятэкар гарадской бібліятэкі № 1 правяла літаратурную гадзіну «Развагі і думкі М. Гарэцкага», прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, крытыка, публіцыста і прапагандыста вуснай народнай творчасці. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з М. Гарэцкім і з яго творчасцю, для ўдзельнікаў мерапрыемства быў прадэманстраваны відэафільм пра жыццёвы і творчы шлях М. Гарэцкага. З захапленнем вучні слухалі верш, прысвечаны беларускаму пісьменніку, прынялі ўдзел у віктарыне «Так» або «Не» па біягарафіі М. Гарэцкага. У канцы гадзіны прайшоў агляд літаратуры «Мой лёс злажылі без мяне».