19 октября 2022 года
«Беларускай паэзіі волат» — пад такой назвай гарадской бібліятэкай №1 быў праведзен літаратурны час у ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Крычава», прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7 класаў, настаўнікі.
Вядучая мерапрыемства цікава, даступна і займальна паведаміла юным слухачам пра песняра беларускага народа. Падлеткі даведаліся пра дзяцінства паэта, вучобу ў школе, аб тым, што ён любіў чытаць. Асабліва было падкрэслена пра любоў хлопчыка да вершаў і роднай прыроды. Разабраліся і з паходжаннем псеўданіма паэта. Паглядзелі фотаздымкі мясцін і краявідаў, дзе жыў паэт. Адзначылі, як ўшаноўваецца ў Беларусі памяць аб народным песняры. На працягу літаратурнага часа гучалі вершы Я. Коласа, былі праслуханы запісы песень у выкананні беларускага ансамбля «Песняры» – «Мой родны кут», «Спадчына», паказаны буктрэйлер на апавяданне «Сымон-музыка». Напрыканцы мерапрыемства яго удзельнікі з цікавасцью пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы «Заспявай ты мне песню такую…».