4 сентября 2021 года
У раённай дзіцячай бібліятэцы прайшла духоўна – асветніцкая гадзіна «Пад небам беларускага пісьменства», якая была прысвечана Дню беларускай пісьменнасці. Мерапрыемства суправаджалася медыя – аглядам «Кнігі ў Беларусі: гісторыя ўзнікнення». Бібліятэкар пазнаёміла вучняў аб гісторыі ўзнікнення беларускай кнігі, з выдатнымі гістарычнымі асобамі беларускай зямлі: Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі і інш.
У займальнай форме вядучая расказала пра старажытную гісторыю Беларусі, пра беларускі край. Гучалі вершы беларускіх паэтаў: М. Багдановіча, Я. Купалы, В. Іпатавай, А. Бадака і іншых. Вучні прынялі ўдзел у віктарынах: «Пісьмовыя крыніцы», “Наша Спадчына”.
Асаблівая ўвага вучняў была звернута на кніжную выставу «Преподобная Евфросиния – духовный светоч Белай Руси». На выставе прадстаўлены матэрыялы пра жыццё і культурна-асветніцкай дзейнасці адной з самых адукаваных жанчын свайго часу.