Пугачова (Гатоўчык) Наталля Міхайлаўна
Пугачова (Гатоўчык) Наталля Міхайлаўна нарадзілася 26.09.1956 ў горадзе Крычаве Магілёўскай вобласці. У 1971 гаду скончыла васьмігадовую школу № 4. Затым вучылася ў Магілёўскім педагагічным вучылішчы ім. К. Ушынскага. У 1982 г. завяршыла вучобу ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, а ў 2009-м – аддзяленне выяўленчага мастацтва факультэта тэхналогіі і дызайну Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. І. Пятроўскага. Пражывае ў г. Жукаўка Бранскай вобласці (Расія). Займаецца педагагічнай дзейнасцю – выкладае выяўленчае мастацтва ў Жукаўскай САШ № 1 Б.В. Бяляўскага. З 2015 года з’яўляецца членам Міжнароднага Саюза педагогаў-мастакоў. На працягу некалькіх гадоў працавала літаратурным супрацоўнікам у рэдакцыі газеты «Маяк» Навазыбкаўскага раёна, загадвала раённым аддзелам радыёвяшчання. У рэдакцыі газеты «Знамя» Злынкаўскага раёна кіравала аддзелам лістоў, была адказным сакратаром газеты. У 2016 годзе ўвайшла ў склад Жукаўскага літаратурнага аб’яднання «Стожары». Удзельнічала ў паэтычным конкурсе ў рамках Фестывалю культуры і творчасці «Жар-Цвет» у горадзе Магілёве Рэспублікі Беларусь, дзе стала лаўрэатам за серыю вершаў «О вечном». У 2018 г. выйшаў першы зборнік вершаў «Признание». Друкавалася ў літаратурным альманаху Жукаўскага літаратурнага аб’яднання «Стожары» за 2018 год. У 2019 годзе выйшла другая кніга вершаў «Маленькие истории», якая праілюстраваная маляўнічымі працамі аўтара.