Кнігі Бугаева Дзмітрыя Якаўлевіча

      Бугаёў, Дз. Арганічнасць таленту: Літ. – крытыч. арт. / Дзмітрый Бугаёў. – Мн.: Маст. літ., 1989.
      У кнізе лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, крытыка Дзмітрыя Бугаёва разглядаецца творчасць народных пісьменнікаў Беларусі Івана Мележа, Васіля Быкава, а таксама пісьменнікаў Міколы Лобана, Івана Чыгрынава, Алега Лойкі; даследуюцца новыя паэтычныя кнігі Пімена Панчанкі, Яўгеніі Янішчыц, якія сталі з’явамі ў беларускай паэзіі. А таксама ставяцца актуальныя праблемы развіцця крытычнай думкі ў рэспубліцы.


      Бугаеў, Дз. Вернасць прызванню. Творчая індывідуальнасць Івана Мележа / Дзмітрый Бугаеў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977.
      У кнізе даследуецца жыццевы і творчы шлях народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.


      Бугаёў, Дз. Зброяй сатыры, зброяй праўды / Дз. Бугаёў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1971.
      Кніга прысвечана жыццю і творчасці Кандрата Крапівы. Кіруючыся сучаснымі эстэтычнымі крытэрыямі, аўтар паказвае своеасаблівасць сатырычнай паэзіі, мастацкай прозы і драматургіі народнага пісьменніка Беларусі, характарызуе яго навуковую дзейнасць.


      Бугаёў, Дз. Максiм Гарэцкi / Дзмітрый Бугаёў. -  Мн. :  Бел. навука,  2003.
      У перавыданні першага (1968) манаграфічнага нарыса, прысвечанага вядомаму беларускаму пісьменніку і вучонаму М. І. Гарэцкаму, вызначаюцца асаблівасці яго светапогляду, мастацкага стылю і індывідуальнай творчай манеры.
Сучаснасць твору надае таксама артыкул “Аплачана жыццем”, змешчаны ў гэтым выданні. Ен ахоплівае тыя творы, якія не закрануты ў папярэдняй кнізе.
У працы аналізуецца дакастрычніцкая творчасць М. Гарэцкага і творчасць савецкага часу. Выкарыстана шмат неапублікаваных на той час матэрыялаў. Таму нягледзячы на мінулыя гады, кніга не страціла сваю актуальнасць і сення.
      Прызначана для ўсіх, каго цікавіць творчасць Максіма Гарэцкага.


      Бугаёў, Дз. Паэзія Максіма Танка / Дзмітрый Бугаёў. – 2- выд. , выпр., дап. – Мн.: Бел. навука, 2003.
      Кніга прысвечана творчасці Максіма Танка. Яго багатая і разнастайная паэзія – адметная з’ява ў нашай літаратуры. Разам з творамі П. Броўкі, А. Куляшова, П. Панчанкі і іншых майстроў паэтычнага слова яна вызначае магістральныя шляхі развіцця беларускай паэзіі.
      У кнізе разглядаецца творчасць Максіма Танка як давераснеўскай пары, так і савецкага часу, акрэсліваецца індывідуальны мастацкі воблік паэта, прасочваецца эвалюцыя яго пісьменніцкага стылю.
      Выданне 1964 г. дапоўнена двума артыкуламі: “Выдатны паэт славянскага свету” (1982, 1983) і “Душэўнае высакародства” (1997), у якіх разглядаецца танкаўская творчасць больш позняга перыяду. Таму гэта кніга ахоплівае і глыбока аналізуе практычна ўсю літаратурную спадчыну паэта. Гаворыцца ў кнізе і пра чалавечую абаяльнасць Максіма Танка, згадваюцца асабістыя сустрэчы аўтара з ім.
      Прызначана для ўсіх, каго цікавіць творчасць Максіма Танка.


      Бугаёў, Дз. Праўда i мужнасць таленту / Дзмітрый Бугаёў / Прадмова Івана Чыгрынава. - Мн. : Маст. лiт., 1995.
      Зборнік “Выбранае” беларускага крытыка і літаратуразнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа Дзмітрыя Бугаева ўключае папраўленую і дапоўненую аналізам новых твораў пісьменніка кнігу пра Васіля Быкава, напісаныя ў апошнія гады артыкулы, прысвечаныя М. Гарэцкаму, Ц. Гартнаму, К. Чорнаму, Я. Неманскаму, М. Зарэцкаму, Р. Мурашку, А. Мрыю і іншым мастакам слова.


      Бугаёў, Дз. Я. Служэнне Беларусi /Дзмітрый Бугаёў. – Мн. :  Маст. лiт., 2003.
      Прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа Дзмітрый Бугаеў піша пра творчасць, мастацкую і чалавечую адметнасць цэлага шэрагу пісьменнікаў – ад вялікіх класікаў да жывых сучаснікаў. Літаратурныя з’явы разглядаюцца па-новаму. Шмат увагі аддаецца таму, як наша літаратура ў сваім імкненні да эстэтычнай дасканаласці вызвалялася ад бальшавіцкіх ідэалагічных стэрэатыпаў, набывала агульначалавечую маральна-этычную змястоўнасць, заглыбляючыся ў жыцце, умацоўвала нацыянальную характэрнасць, якая забяспечвае розгалас у вялікім свеце.
      Кніга можа быць карыснай для ўсіх, хто вывучае беларускаю літаратуру, цікавіцца ёю як галоўнай апорай нацыянальнай культуры.


      Бугаёў, Дз. Спавядальнае слова: Літаратурная крытыка, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. – Мн.: Маст. літ., 2001.
      Кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа Дзмітрыя Бугаева пра мастакоўскі і чалавечы лес У. Дубоўкі, А. Куляшова, М. Танка, І. Мележа, Я Брыля, В. Быкава, А Макаенка, А. Адамовіча, І. Чыгрынава, А. Кудраўца. Аналізуюцца творы К. Крапівы, М. Лынькова, В. Казько, В. Іпатавай, У. Караткевіча.
      Творчасць гэтых пісьменнікаў асэнсоўваецца па-новаму з агульначалавечых маральна-этычных пазіцый.
      Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў – вучняў і настаўнікаў сярэдняй школы, навучэнцаў ліцэяў, гімназій і педагагічных вучылішч, студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, усіх, хто займаецца вывучэннем беларускай літаратуры.


      Бугаёў, Дз. Талент і праца: Літ. крытыка / Дзмітрый Бугаёў. – Мн.: Маст. літ., 1979.
      У кнізе аналізуюцца творы Я. Коласа, К. Крапівы, Ул. Дубоўкі, П. Галавача, П. Панчанкі, В. Быкава, І. Навуменкі, М. Аўрамчыка, А. Вярцінскага, Я. Янішчыц і іншых мастакоў слова.


      Бугаёў, Дз. Чалавечнасць: Літ. крытыка / Дзмітрый Бугаёў. – Мн.: Маст. літ., 1985.
      У кнігу вядомага беларускага крытыка і літаратуразнаўца ўключаны манаграфічныя нарысы пра творчасць М. Гарэцкага, В. Быкава, М. Танка, Я. Янішчыц, успамін пра М. Лынькова, праблемныя артыкулы па пытаннях беларускай прозы і крытыкі, дзе разглядаюцца працы многіх беларускіх літаратараў: І. Мележа, Я. Брыля, І. Шамякіна, А. Адамовіча, В. Хомчанкі, В. Казько, В. Каваленкі, А. Жука і інш.


 

        < Назад