Мая старонка Крычаўшчына

                                                        Край бацькоўскі – раўнінна-гарысты,
 А ніколі цябе не мінеш.
Ты лістком, ты расінкаю чыстай
 І дымком сваім сэрца кранеш.

                                                                                                            А. Пысін.

  Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Крычаўскай цэнтральнай
бібліятэкі прапануе Вашай увазе віртуальную выставу "Мая старонка Крычаўшчына".

  Любая, родная наша зямля! Крычаўшчынай нельга не  залюбавацца.
  Тут вабяць вока неабсяжныя палі, маляўнічыя бярозавыя гаі, цяністыя лясы, блакітныя азёры і духмяныя лугі. Хто хоць аднойчы пабываў тут, той ужо ніколі не забудзе гэтага краю. Зноў і зноў пакліча да сябе наш дзівосны і таямнічы куточак Беларусі. Пакліча, каб даць дакрануцца сэрцам да яго мужнага, пакутлівага і змагарнага лёсу, духоўнай і культурнай спадчыны.
  Гістарычная спадчына Крычаўскай зямлі знайшла адлюстраванне ў кнігах і перыядычных выданнях.
  Гэтыя выданні прызначаныя ўсім, хто цікавіцца мінулым і сучаснасцю роднага краю.
  Больш даведацца пра нашу малую радзіму – Крычаўшчыну – вам дапамогуць краязнаўчыя выданні, якія маюцца ў Крычаўскай цэнтральнай бібліятэцы.

 

  Сваеасаблівай энцыклапедыяй нашага краю з’яўляецца кніга "Памяць":
Гіст.-дакум. хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна: УП «Друкарня «Перамога», 2004. – 711 с.: іл.
  У кнізе асвятляецца гісторыя Крычаўшчыны ад старажытнасці да нашых дзён. У хроніку ўключаны гістарычныя і біяграфічныя нарысы, артыкулы пра цікавыя падзеі, што адбываліся тут, пра знакамітых людзей, якія былі звязаны лёсам з гэтым кутком беларускай зямлі. Выкарыстаны шматлікія дакументы і матэрыялы з архіўных і друкаваных крыніц, газетныя публікацыі розных гадоў, успаміны непасрэдных удзельнікаў падзей, што адбываліся на Крычаўскай зямлі.
   Асаблівая ўвага ўдзяляецца перыяду Вялікай Айчыннай вайны, бо менавіта ў гэтыя гады на долю жыхароў Крычаўшчыны выпалі самыя суровыя выпрабаванні.
Шмат старонак хронікі прысвечана гістарычнай і культурнай спадчыне нашага народа ў розныя часы. Упершыню друкуецца матэрыял, які расказвае пра гісторыю вёсак Крычаўскага раёна. Кніга дапаможа кожнаму, хто яе пачытае, прасякнуцца пачуццём глыбокай удзячнасці мінулым пакаленням, якія збераглі і перадалі нам у спадчыну самае дарагое – нашу родную Крычаўшчыну.

  Мяцельскі, А.А. Старадаўні Крычаў: Гіст.-археал. нарыс горада ад старажытных часоў да  канца XVIII ст. / А.А. Мяцельскі; Навук. рэд. П.Ф. Лысенка. – Мн.: Бел. навука, 2003. – 167 с.: іл.
  На падставе археалагічных і гістарычных крыніц аўтар рэканструюе гісторыю Крычава, прасочвае яго генезіс, тэрытарыяльна-планіровачнае развіццё, заняткі і гандлёвыя сувязі яго жыхароў. Даецца нарыс палітычнай гісторыі горада. Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі горад разглядаецца разам з прылягаючай да яго акругі. Кніга ілюстравана.
  Разлічана на археолагаў, гісторыкаў, студэнтаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

  Мялешка, В.І., Лойка, П.А. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы: Кн. для вучняў / В.І. Мялешка, П.А. Лойка. – Мінск: Нар. асвета, 1988. – 95 с.
  Кніга апавядае аб паўстанні сялян і гарадской беднаты ў Крычаўскім старостве супраць феадальнага прыгнёту ў пачатку 40-х гадоў XVIII стагоддзя. Падрабязна раскрыты ход, рухаючыя сілы і вынік паўстання, выяўлены прычыны яго паражэння. Упершыню выкладзена поўная біяграфія кіраўніка паўстання Васіля Вашчылы.

  Краснолуцкий, А. Злая судьба рода Голынских? / А. Краснолуцкий. – СПб.: Изд-во Политехн. ун-та, 2009. – 234 с.: ил.
  Книга рассказывает об истории древнего польского рода Голынских, известного в Польше с середины ХІІІ века, а с XVI века жившего на территории Беларуси, в восточной части современной Могилевской области в городе Кричеве. История рода излагается в виде поколенной родословной рукописи, снабженной биографическими справками по 318 представителям рода. Справки составлены на основании данных из архивных источников, находящихся в Российском государственном историческом архиве (Санкт-Петербург), Национальном историческом архиве Беларуси (Минск), архиве Национального научного и издательского центра имени Оссолиньских (Вроцлав), а также с использованием материалов из более чем 250 публикаций. Книга богато иллюстрирована – в ней размещены изображения гербов Голынских, портреты представителей рода, фотографии усадаб, а также фотокопии документов. В приложениях приводится информация по именам, вероисповеданию и некрополю Голынских. Обширный исторический, генеалогический и краеведческий материал, собранный в книге, делает её уникальным справочником для всякого интересующегося историей Восточной Беларуси XVI – XX вв.

  Республика Беларусь. Могилевская область. Кричевский район. 65 лет Победы. – УПКП «Могилевская областная укрупненная типография имени Спиридона Соболя», 2010. – 59 с.: ил.
  Содержательный материал книги (история Кричева, экономическая жизнь, развитие образования, культуры, здравоохранения, сведения о знаменитых земляках и т.д.) безусловно вызывает интерес к этому изданию.

  Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць [АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.:  С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. ]. – Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. – 408 с.: іл.
  Адзін з раздзелаў кнігі прысвечаны помнікам гісторыі, археалогіі, архітэктуры і манументальнага мастацтва Крычаўшчыны.
  У выданне уключаны ўсе ўцалелыя помнікі архітэктуры з часоў старажытнасці да пачатку ХХ стагоддзя, помнікі савецкага перыяду. Кожнаму помніку прысвечаны артыкул, у якім дадзена характарыстыка яго гістарычных і мастацкіх каштоўнасцей.Найбольш значныя сярод іх: Палац Пацёмкіна, Крычаўская паштовая станцыя, Мікалаеўская царква.

  Борисенко, Н.С. Могилевщина – мой любимый Приднепровский край (сборник экскурсий). Части І—ІІ. / Николай Борисенко. – Могилев: Могилев. обл. укрупн. тип., 2007. – 832 с.: іл.
  Прикоснуться к богатому историческому прошлому нашего края вам позволит книга известного краеведа Могилевщины Николая Сергеевича Борисенко.
  Вас ждет экскурсия по наиболее интересным местам района, знакомство с историческими, природными и культурными памятниками, среди которых особое место занимает Дворец Потемкина, как величественный памятник архитектуры эпохи классицизма.

  Борисенко, Н.С. Освобождение: от Хотимска до Могилева и Бобруйска (сентябрь 1943 года – июнь 1944 года) / Н.С. Борисенко. – Могилев: Могилев. обл. укрупн. тип. им. Спиридона Соболя, 2009. – 240 с.: ил.
  В книге, в хронологическом порядке рассказывается об освобождении от немецко-фашистских оккупантов всех городов и районов Могилевской области, в том числе и Кричевского. Впервые широко использованы многочисленные архивные документы, фотографии и воспоминания участников боев.

  Старажытны горад на Сажы: бібліяграфічны спіс літаратуры / Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; [складальнік В.В. Маскалёва ; рэдактар Г.В. Чыстап’ян; адказны за выпуск Т.Л. Анікеева ].— Крычаў :Крычаўская раённая цэнтральная бібліятэка, 2011.— 12 с.
  Цэнтральная бібліятэка падрыхтавала бібліяграфічны паказальнік «Старажытны горад на Сажы» па матэрыялах, якія захоўваюцца ў фондах бібліятэкі. Мэта паказальніка - прадставіць рознабаковую і найбольш поўную інфармацыю па гісторыі станаўлення горада Крычава. У спіс уключаны кнігі, артыкулы аб раёне, апублікаваныя ў перыядычных выданнях. Найбольш поўна прадстаўлены публікацыі 2008-2011 гг., да 2008 г. матэрыял мае выбарачны характар. Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў: выкладчыкаў, студэнтаў, дзяржаўных служачых, бібліятэкараў, усім, каму патрэбна аб’ектыўная і глыбокая інфармацыя аб горадзе Крычаве.