Гімн роднаму Крычаву
Словы: Т. Кандраценка,
             Н. Фешчанка
Мы – крычаўляне, мы – дзеці Прысожжа,
У міры, у радасці хочам мы жыць,
Продкаў сваіх берагчы запаветы,
Несці святло іх сумленна ў душы.

Прыпеў
Крычаў наш родны, горад наш слаўны,
Мы ганарымся табою, мы – дзеці твае,
Вуліцы, дрэвы, палац старадаўні
Помняць старонкі мінуўшчыны ўсе.

Вернымі будзем прасторам краіны,
Светлым, прыгожым збудуем свой дом,
Поўніцца хай на карысць ён народу
Згодаю, дружбай, дастаткам, дабром.

Прыпеў
Крычаў наш родны, горад наш слаўны,
Мы ганарымся табою, мы – дзеці твае,
Вуліцы, дрэвы, палац старадаўні
Помняць старонкі мінуўшчыны ўсе.

У клопатны будзень і ўрачыстае свята
Будзем мы помніць пра годнасць сваю,
Будзем свабоду ахоўваць заўсёды,
Наша сумленне і нашу зямлю!

Прыпеў
Крычаў наш родны, горад наш слаўны,
Мы ганарымся табою, мы – дзеці твае,
Вуліцы, дрэвы, палац старадаўні
Помняць старонкі мінуўшчыны ўсе.

 

 

***

 

 

Гімн Крычава
Галкоўская Вольга Віктараўна

Старажытны горад Беларусі
Ля вытокаў ціхае ракі.
Я табою, Крычаў, ганаруся,
Славяць цябе працай землякі.

Прыпеў:
Ты стагоддзі лічыш – не гады,
Сэрцу мілы – вечна малады!
Так квітней заўжды, родная зямля,
Горад Крычаў – надзея мая!

Гераічным мінулым багаты,
Не хіліў ты ніколі галавы.
Баранілі Радзіму заўзята
Да апошняй кропелькі крыві

Прыпеў:
Ты стагоддзі лічыш – не гады,
Сэрцу мілы – вечна малады!
Так квітней заўжды, родная зямля,
Горад Крычаў – надзея мая!

Аб табе, наш горад, мы спяваем.
Хай шумяць заводы і палі,
Кожны дзень працоўны прысвячаем
Мы Радзіме, Крычаўскай зямлі.

Прыпеў:
Ты стагоддзі лічыш – не гады,
Сэрцу мілы – вечна малады!
Так квітней заўжды, родная зямля,
Горад Крычаў – надзея мая!

Невялічкай кропачкай на карце
Абазначаны з былых часін.
І як сын, адданы сваёй маці,
Горад Крычаў – Беларусі сын!

Прыпеў:
Ты стагоддзі лічыш – не гады,
Сэрцу мілы – вечна малады!
Так квітней заўжды, родная зямля,
Горад Крычаў – надзея мая!

 

 

***

 

 

Гімн Крычава
Ларыса Ашуркова

На ўсходзе Беларусі горад сэрцу мілы,
Ён паўстаннем прагрымеў Васіля Вашчылы.
Тут былі мануфактуры і ліцейныя цахі.
На Маскву і на Варшаву пачыналісь тут шляхі.

Прыпеў:
Гэта Крычаў, гэта Крычаў,
Родны горад над Сажом.
Ён і гонар наш, і сіла,
Добра, што мы тут жывём!

Ганчары і печкуры горад праслаўлялі.
Ветразі, што тут рабілі, па морах гулялі,
Канаты рабілі, якары кавалі –
Працаю ўпартаю шчасце здабывалі.

Прыпеў:
Гэта Крычаў, гэта Крычаў,
Родны горад над Сажом.
Ён і горад наш, і сіла,
Добра, што мы тут жывём!

У ваенныя часы горад быў салдатам,
Помсціў ён за родны кут розным супастатам.
Зараз людзі ганарацца, што мацнее з года ў год
Флагман нашых прадпрыемстваў – знакаміты цэмзавод!

Прыпеў:
Гэта Крычаў, гэта Крычаў,
Родны горад над Сажом.
Ён і горад наш, і сіла,
Добра, што мы тут жывём!

 


                                                         
***

 

 

Кулак Вера Ляонаўна

Наш Крычаў любімы, над Сожам імклівы
Стаіш ты ўжо болей за восем вякоў,
Ты самы прыгожы, ты самы любімы
Сярод беларускіх такіх гарадоў.

Крычаву слава, слава народу,
Які пражывае і ўрастаецца тут.
Крычаву слава, слава народу,
Слава табе, мой цудоўнейшы кут!

Многа раз ты змагаўся, гарэў, падымаўся.
Дух Вашчылы над намі лунае й цяпер.
Герб з крыжам і мечам пабедна ўзняўся,
Каб вораг не здзейсніў свой злосны намер.
 
Крычаву слава, слава народу,
Які пражывае і ўрастаецца тут.
Крычаву слава, слава народу,
Слава табе, мой цудоўнейшы кут!

У нас мірная праца заўсёды ў пашане,
Заўсёды ў пашане ў нас чалавек.
Хай цёмныя хмары абходзяць бакамі,
Хай Крычаў жыве несканчаемы век.

Крычаву слава, слава народу,
Які пражывае і ўрастаецца тут.
Крычаву слава, слава народу,
Слава табе, мой цудоўнейшы кут!

 

 

***

 

 

Гімн горада Крычава
Сяргей Шастакоў

Узняўся горад у княжскіх часах,
Вартавым ён на межах паўстаў,
З крыжам, з мячом у руках
Шлях свой Крычаў каваў.

Не зламіць твой Вашчылаўскі дух,
У Грунвальдзе люд твой ворага сек.
Годна права сваё Магдэбург
Выдаў на імя твае.

Пр.:
Сож нясе свае воды,
Павольна твае берагі абдымае,
І ад краю да краю
Адбівае ў ім горад начныя агні.
Працавітыя людзі
Прыгожымі справамі горад услаўляюць,
Старажытны наш Крычаў,
Заўжды малады.

Зараз тут шум цахоў завадскіх,
Зноў Пацёмкінскі ззяе палац.
Кут беларускай зямлі,
Які стаў родны для нас.

Пр.

Жыць табе і ў стагоддзях квітнець,
Сеяць хлеб і дамы будаваць!
Будуць нашчадкі імя тваё
З гонарам называць,
Будуць нашчадкі Крычаў цябе
З гонарам называць.