АНАНІЧЫ

     АНАНІЧЫ – вёска ў Лабковіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі. У 1780 г. 31 двор, 285 жыхароў. У 1811 г. 28 двароў, 97 жыхароў мужчынскага полу, дзяржаўная ўласнасць. У 1848 г. ў складзе казённага маёнтка Ка­шаны, дзяржаўная ўласнасць. У 1875 г. сяляне зрабілі самавольную высечку лесу, а ў верасні 1879 г. — выкарысталі ў сваіх мэтах нарыхтаваны памешчыцкі лес. У 1897 г. ў Маляціцісай воласці Чэрыкаўскага павета, 49 двароў, 274 жыхары. У 1909 г. 60 двароў, 355 жыхароў. У 1910 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР, 3 20.8.1924 г. ў Кашанскім сельскім савеце Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі, з 20.2.1938 г.ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 94 двары, 171 жыхар. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1921 г. было 75 вучняў. Дзейнічаў пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930-я г. арганізаваны калгас «Пралетарскі араты». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ураджэнка вёскі Ф. Калбаева (Калбеева) была ўдзельніцай Мінскага антыфашысцкага падполля. На фронце загінулі 6 вяскоўцаў. 3 16.7.1954 г. ў Лабковіцкім сельскім Савеце. У 1986 г. 21 гаспадарка, 30 жыхароў, у складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр — в. Бель). У 2007 годзе 5 гаспадарак, 7 жыхароў. У 2016 г. 1 гаспадарка, 1 жыхар.

ЛІТАРАТУРА

  1. Ананічы : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 397.
  2. Ананічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 691.  
  3. Кузьмін, А. "Я мужык – трудавік..." : [вёска Ананічы Крычаўскага раёна] / А. Кузьмін // Настаўніцкая газета. – 2010. — 28 жніўня. — С. 10.
  4. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII-ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 210, 271, 280, 630.

У тэксце ёсць згадка пра в. Ананічы.