АРЭХАЎСКІ

     АРЭХАЎСКІ – пасёлак у Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Узнік у  2-й палове 1930-х г. перасяленцамі з суседніх хутароў, уваходзіў  у Паланіцкі сельскі Савет. У 1940 г. 11 двароў, 47 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 9 двароў. Пасля вайны адбудаваны. 3 24.6.1960 г. ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце, у 1962—65 гг. у Чэрыкаўскім раёне. У 1986 г. 7 гаспадарак, 16 жыхароў у складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр — в. Бель). У 2007 годзе 3 гаспадаркі, 6 жыхароў.

ЛІТАРАТУРА

5. Арэхаўскі : [пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 397—398.