АСАВЕЦ
АСАВЕЦ – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце.Паводле пісьмовых крыніц вядома з 17 ст. У 1633 г. сяло ў Гарбавіцкай воласці, ў валоданні Буйніцкага манастыра. У 1780 г. ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі, 46 двароў, 202 жыхары. У 1847 г. вёска і фальварак у складзе маёнтка Вярхоўцы ў Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1897 г. ў Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 35 двароў 216 жыхароў. У 1909 г. 49 двароў, 198 жыхароў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Баеўскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 57 двароў, 394 жыхары. У 1928 г. для школы, якая дзейнічала ў вёсцы, пабудавана новае памяшканне. У 1930 г. арганізаваны калгас «Перамога», які з 1931 г. абслугоўваўся Крычаўскай МТС, у 1932 г. аб'ядноўваў 47 гаспадарак. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Непадалёку ад вёскі на участку чыгункі Верамейкі—Асавец партызаны 12.9. 1943 г. пусцілі пад адхон варожы эшалон. На фронце загінулі 4 вяскоўцы. У летапіс барацьбы з фашызмам у гады Вялікай Айчыннай вайны ўпісалі адну з яркіх старонак юныя героі ўраджэнцы в. Асавец, браты Шынкаровы. У памяць аб земляках, якія загінулі ў баях супраць гітлераўцаў у цэнтры вёскі каля будынка праўлення калгаса ў 1976 г. пастаўлены абеліск. 3 16.7.1954 г. ў Бацвінаўскім сельскім савеце. У 1962—65 гг. у Чэрыкаўскім раёне. У 1986 г. 94 гаспадаркі, 246 жыхароў, цэнтр калгаса «Перамога», дзейнічалі 8-гадовая школа, дзіцячы сад, сталовая, клуб, бібліятэка, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, ветэрынарны ўчастак, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне ашчаднага банка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя. У 2007 годзе 75 гаспадарак, 222 жыхары, ў вёсцы базавая школа, клуб, бібліятэка, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленні сувязі і АСБ «Беларусбанк». У 2016 годзе ў вёсцы 209 жыхароў. Базавая школа закрылася, бібліятэка і клуб з 2002 года рэарганізаваны ў бібліятэку-клуб. Акрамя гэтага на сёняшні дзень у вёсцы функцыяніруюць магазін, калгасная сталовая, пошта.
ЛІТАРАТУРА
6. Асавец : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкалегія Г. П. Пашков [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1996—2004. — Т. 2 : Аршыца — Беларусцы. — 1996. — С. 18.
7. Асавец : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 398.
8. Асавец : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 677—678.
9. Болдовский, А. Победная поступь "Победы" : [колхоза Кричевского района] / А. Болдовский // Ленiнскi клiч. – 1996. – 6 студзеня.
10. Гордость Кричевщины – победители республиканского соревнования // Ленiнскi клiч. – 2006. – 6 кастрычніка. – С. 1.
Третье призовое место за достижение высоких показателей на уборке
урожая зерновых в 2006 году у Хотылева С. В. – водителя СПК "Осовец-Нива".
11. Грабараў, В. Парода кароў – кастрамская : [аб выніках працы і догляду за жывёлай у калгасе "Перамога"] / В. Грабараў // Ленiнскi клiч. – 1968. – 24 лютага.
12. Далецкі, У. Для СВК "Асавец-Ніва" : [будоўля жылля] / У. Далецкі // Ленiнскi клiч. – 2005. – 8 красавіка. – С. 1.
13. Далецкий, В. В добрый путь! : [реконструкция станции Осовец завершена] / В. Далецкий // Ленiнскi клiч. – 2008. – 11 ліпеня. – С. 3.
14. Дамасканаў, М. Вуліца юбілейная : [у вёсцы Асавец] / М. Дамасканаў // Ленiнскi клiч. – 1969. – 16 студзеня.
15. Іваноў, А. Вырашана : толькі наперад : [пра калгас "Перамога"] / А. Іваноў // Ленiнскi клiч. – 1995. – 15 лютага.
16. Іваноў, А. Калі да справы – з душой : [будні калгаса "Перамога"] / А. Іваноў // Ленiнскi клiч. – 2000. – 9 снежня. – С. 1.
17. Кандрусевич, А. Шинкаревский арсенал : [Братья Александр, Виктор и Михаил Шинкаревы, ученики Ботвиновской средней школы Кричевского района] / Аркадий Кандрусевич // Кандрусевич, А. Юные герои Могилевщины : очерки : для среднего школьного возраста / А. Кандрусевич. – Минск : Юнацтва, 1994. — С. 182—186.
В летопись борьбы с фашизмом в годы Великой Отечественной войны
вписали одну из ярких страниц юные герои уроженцы д. Осовец, братья Шинкаревы.
18. Лесникова, Т. Новый отсчет : [реконструкция железнодорожной станции Осовец Могилевского отделения] / Татьяна Лесникова // Железнодорожник Белоруссии. – 2008. – 16 июля. – С. 1—2.
19. Мельнікаў, М. І назвалі вёску...: [Асавец] / М. Мельнікаў // Ленiнскi клiч. –1975. – 29 ліпеня.
20. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 280, 646.
У тэксце ёсць згадка пра в. Асавец.
21. Савіцкая, В. І песняй , і работай : [пра Асавецкі сельскі клуб] / В. Савіцкая // Ленінскі кліч. – 1986. — 10 ліпеня.
22. Сямёнаў, А. Добры прыбытак : [дадуць калгасу "Перамога" падсобныя промыслы] / А. Сямёнаў // Ленiнскi клiч. – 1992. – 22 студзеня.
23. Уласенка, М. Перамогі ў "Преамозе" : [гісторыя і сучасны дзень калгаса "Перамога"] / М. Уласенка // Ленiнскi клiч. – 1993. – 8 мая.