БАЦВІНАЎКА

      БАЦВІНАЎКА – вёска, цэнтр сель­савета. На паўночны захад ад вёскі, на левым і правым берагах р. Жукаўка захаваліся 3 курганныя могільнікі, якія сведчаць аб засяленні гэтых месц у далёкай старажытнасці. Па­водле пісьмовых крыніц вядома з 1560 г. як сяло ў Крычаўскай воласці ВКЛ, дзяржаўная уласнасць. У 1737 г. дзейнічалі царква. У 1758 г. ў Мсціслаўскім ваяводстве, шляхецкая уласнасць, побач быў маёнтак. У 1777 г. сяло ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі. У 1858 г. уласнасць памешчыка, які меў у 1873 г. 9955 дзесяцін зямлі, вадзяны млын, крупадзёрку смалакурна-шкіпі-дарны завод, 2 карчмы. У 1885 г. ў Камаровіцкай воласці Чэрыкаў-скага павета, 21 двор, 147 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася кравецкім промыслам. У 1897 г. сяло, 39 двароў, 255 жыхароў, карчма, царква, раз у год 9 мая праводзіўся таржок; фальварак Бацвінаука (ён жа Галынка), 1 двор, 10 жыхароў; хутар Бацвінаўка, 10 двароў, 75 жыхароў. У 1901 г. адкрыта школа, для якой у 1914 г. пабудавана памяшканне. У 1909 г. ў сяле 34 двары, 261 жыхар, на хутары 1 двор, 10 жыхароў. У 1917 г. 67 двароў, 400 жыхароў. У грамадзянскай вайне ўдзельнічала больш за 20 вяскоўцаў 2 з іх загінулі. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1925 г. ўпрацоўнай школе 1-й ступені, створанай на базе дарэвалюцыйнай, было 54 вучні. Дзейнічалі школа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых і хата-чытальня. У 1926 г. 113 двароў, 586 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгасы «Зара» і імя Варашылава, якія ў 1932 г. аб'ядналіся ў калгас «Маяк». У 1933 г. дзейнічала амбулаторыя. У 1936 г. пабудаваны сельмаг. У 1938 г. пачатковая школа ператворана ў 7-гадовую. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У вёсцы дзейнічала падпольная група, якую ўзначальваў Б. Я. Грыгор'еў. На фронце загінулі 57 вяскоўцаў. У брацкай магіле, што ў цэнтры вёскі, пахавана 11 воінаў якія загінулі ў верасні— кастрычніку 1943 г. Сярод пахаваных воіны 385-й стралковай дывізіі. У 1946 г. 7-гадовая школа ператворана ў сярэднюю. У 1962—65 гг. вёска ўваходзіла ў Мсціслаўскі раён. У 1986 г. 78 гаспадарак, 207 жыхароў, цэнтр калгаса «Звязда», дзейнічалі ветэрынарны ўчастак, сярэдняя школа, амбулато­рыя, аптэка, бальніца, магазін, сталовая, аддзяленні сувязі і АСБ «Беларусбанк», аўтаматычная тэлефонная станцыя, комплекс­ны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад. У 2006 г. – пабудаваны аграгарадок Бацвінаўка. Вёска стала напамінаць невялікі райцэнтр. Аграгарадок Бацвінаўка – цэнтр СВК «Звязда-агра».  Працуе амбулаторыя,   2 магазіны, аддзяленні сувязі і АСБ «Беларусбанк», комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва.  Новы воблік  набылі школа, Дом культуры, бібліятэка, іншыя адміністратыўныя будынкі,  жылыя дамы. У 2007 годзе 140 гаспадарак, 462 жыха­ры. У 2014 годзе у аграгарадку Бацвінаўка прайшлі  раённыя “Дажынкі”. У 2016 г. 409 жыхароў. У склад сельсавета ўваходзяць 27 вёсак, 3 пасёлкі.
      Радзіма Труханоўскага Уладзіміра Рыгоравіча, вядомага савецкага вучонага, члена-карэспандэнта  АН СССР (1964). З 1947 г. – загадчык кафедры усеагульнай гісторыі, затым гісторыі міжнародных адносін і знешняй палітыкі СССР  Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін і знешняй палітыкі СССР. Савецкі і расійскі гісторык, пісьменнік і дыпламат, акадэмік, РАН (1992). Аўтар кніг: “Адмирал Нельсон”, “Бенджамин Дизраэли, или История одной невероятной карьеры”, “Уинстон Черчилль”, “Антони Иден. Страницы английской дипломатии”.
      Уладзіміра Яфімавіча Цануніна – паэта, музыканта. 

ЛІТАРАТУРА
37. 110-гадовы юбілей : [Бацьвінаўскай сярэдняй школе] // Ленінскі кліч. – 2007. — 20 студзеня.
38. Анціпенка, Л. Бацвінаўка : [з гісторыі вёскі] / Л. Анціпенка // Ленiнскi клiч. – 2005. – 26 лютага. – С. 2.
39. Барысаў, М. Старонкі жывой гісторыі : [вёскі Бацвінаўка] / М. Барысаў // Ленiнскi клiч. – 1973. – 17 чэрвеня.
40. Бацвінаўка : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 399—400.
41. Бацвінаўка : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкалегія Г. П. Пашков [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1996—2004. — Т. 2 : Аршыца — Беларусцы. — 1996. — С. 360.
42. Бацвінаўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 32, 41, 587, 678.
У тэксце згадваецца пра археалагічныя помнікі каля в. Бацвінаўка.
43. Бацвінаўка, курганныя могільнікі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / рэдакцыйная калегія: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1986. — С. 278—279.
44. Болдовский, А. След на земле : [о председателе калхоза "Звезда" Ф. П. Вишневском] / А. Болдовский // Ленінскі кліч. – 1995. — 28 кастрычніка.
45. Бондарава, В. Бацвінаўка, куды прыязджаюць па вопыт / В. Бондарава // Культура. – 2007. – 26 мая. – С. 20.
46. Владимиров, Д. Универсального профиля : [библиотека в д. Ботвиновка] / Д. Владимиров // Кричевская жизнь. – 2014. — 13 жніўня. — С. 5 : фото.
47. Гавриленко, А. Ближе к людям : [Ботвиновская амбулатория] / А. Гавриленко // Ленінскі кліч. – 2007. — 1 снежня. — С. 1.
48. Гавриленко, А. "Ботвиновский холодец" / Александр Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2015. — 28 лістапада. — С. 6.
Творческий коллектив СДК д. Ботвиновка принял участие в IV Между-народном форуме "Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества".
49. Гавриленко, А. В современных условиях : [о деятельности врачебной амбулатории агрогородка Ботвиновка] / А. Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2010. – 3 лістапада. – С. 1.
50. Гавриленко, А. Дана, высокая оценка : [заседание выездной коллегии Министерства культуры на базе агрогородка "Ботвиновка"] / А. Гавриленко // Ленінскі клiч. – 2007. – 5 мая. – С. 1.
51. Гавриленко, А. Дважды был на "Дажынках" : [водитель СПК "Звезда-Агро" Сергей Хотылев] / А. Гавриленко // Белорусская нива. – 2008. — 22 августа. — С. 2.
52. Гавриленко, А. Идем за книгой : [в Ботвиновскую сельскую библиотеку] / А. Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2010. – 17 лістапада. – С. 4.
53. Гавриленко, А. Лучшие среди молодых : [подведены итоги ежегодного районного конкурса "Лучшее сельское подворье среди молодых семей"] / А. Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2014. — 15 лістапада. — С. 2.
54. Гавриленко, А. Работа мастера : [про ветерана труда Н. Г. Лукьянчикову] / А. Гавриленко // Ленінскі клiч. – 2009. – 9 кастрычніка. – С. 1.
55. Гавриленко, А. Сделать своими руками : [о филиале ДХШ агрогородка Ботвиновка и её руководителе Д. Алёнкине] / А. Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2011. – 18 сакавіка. – С. 2.
56. Гаўрыленка, А. Дапамагаць хворым : [у амбулаторыі в. Бацвінаўка] / А. Гаўрыленка // Ленінскі кліч. – 2006. — 10 чэрвеня. — С. 3.
57. Гаўрыленка, А. Люстэрка, патэфон і калаўроты... : [міні-музей у сельскім Доме культуры аграгарадка Бацвінаўка] / А. Гаўрыленка // Кричевская жизнь. – 2010. – 19 лістапада. – С. 2.
58. Гордость Кричевщины – победители республиканского соревнования // Ленiнскi клiч. – 2006. – 6 кастрычніка. – С. 1.
Третьи призовые места за достижение высоких показателей на уборке урожая зерновых в 2006 году : у Игнатенко Р. А. – водителя СПК "Звезда-агро"; Хотылева С. В. – водителя СПК "Осовец-Нива"; по заготовке травянистых кормов – у Зикеева П. П. – водителя СПК "Звезда-агро".
59. Далецкий, В. Что интересовало министра? / В. Далецкий // Кричевская жизнь. – 2010. – 4 чэрвеня. – С. 2.
Министр культуры Республики Беларусь Павел Латушко и начальник отдела культуры облисполкома Анатолий Синковец побывали в сельском Доме культуры агрогородка Ботвиновка.
60. Дожинки-2014 : [в агрогородке Ботвиновка Кричевского района] // Кричевская жизнь. – 2014. — 6 верасня. — С. 1.
61. Іваноў, А. Бацвінаўскаму сельсавету – 80 / А. Іваноў // Ленінскі клiч. – 2008. – 29 лістапада. – С. 2.
62. Іваноў, А. Пакінуты добры след : [з гісторыі калгаса "Звязда"] / А. Іваноў // Ленінскі кліч. – 2004. — 11 жніўня. — С. 3.
63. Іваноў, А. Яшчэ адзін аграгарадок : [у в. Бацвінаўка] / А. Іваноў // Ленінскі клiч. – 2000. – 17 мая. – С. 2.
64. Ігнаценка, А. Узнагарода за працу / А. Ігнаценка // Ленінскі кліч. – 1979. — 1 студзеня.
Аб узнагароджанні Д. З. Грышчанкі – механізатара калгаса "Звязда" Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
65. Іўкіна, Т. Старая традыцыя на новы лад : [у аграгарадку Бацвінаўка справілі "Дажынкі-2014"] / Таццяна Іўкіна // Магілёўскія ведамасці. – 2014. — 19 верасня. — С. 13.
66. Іўкіна, Т. Усё – для людзей : [Дзень сельскага Савета на базе Бацвінаўскага] / Т. Іўкіна // Кричевская жизнь. – 2011. – 30 снежня. – С. 1.
67. Капылова, Г. Мае дарагія вёсачкі... / Г. Капылова // Кричевская жизнь. – 2010. – 11 верасня. – С. 5.
Успаміны аўтара пра вёскі Бацвінаўскага сельскага Савета.
68. Катоўскі, У. Ганаровая служба : аб працоўнай справе Батвінаўскага аддзялення сувязі / У. Катоўскі // Ленiнскi клiч. – 1968. –6 студзеня.
69. Качагарава, Р. Аб гандлёвым абслугоўванні : у Батвінаўскім сельскім Савеце / Р. Качагарава // Ленінскі кліч. – 1989. — 21 студзеня.
70. Качагарава, Р. Дэпутат : [аб дэпутаце Бацвiнаўскага сельскага Савета В.К. Дзмiтрачэнку] / Р. Качагарава // Ленінскі клiч. – 1989. – 28 студзеня.
71. Кіцікава, Г. Бацвінаўка, мая маленькая Радзіма / Г. Кіцікава // Ленiнскi клiч. – 1994. – 3 верасня.
72. Кіцікава, Г. Цяпло душы яго / Г. Кіцікава // Ленінскі кліч. – 1994. — 29 кастрычніка.
Пра ганаровага калгасніка, ветэрана працы калгаса "Звязда" Васіля Кірылавіча Дзмітрачэнку.
73. Кочубей Ева Михайловна : [уроженка д. Ботвиновка Кричевского района] // Психологи Республики Беларусь: путь к диалогу: справочник / составители: Л. А. Кандыбович, Я. Л. Коломинский, А. Н. Сизанов, Э. Н. Мальгина. – Минск, 2008. – С. 27.
Работает старшим преподавателем на кафедре психологии УО МГПУ им. И. П. Шамякина.
74. Кубеко, В. Красота по-ботвиновски / В. Кубеко // Народная газета. – 2010. – 29 чэрвеня. – С. 4.
В благоустройстве этот агрогородок не уступает настоящим городам.
75. Мельникова, Н. Курганы деревни Ботвиновка Кричевского района Могилевской области / Н. Мельникова // Материалы пятой региональной археологической студенческой конференции вузов Северо-Запада и центральных областей СССР. — Могилев, 1975. — С. 84—86.
76. Менделева, И. Деревня Ботвиновка : [Кричевский район] / Ирина Менделева // Советская Белоруссия. – 2006. — 16 сентября.
77. Морозова, Н. Семья патриотов : [об учителе Ботвиновской СШ Е. Г. Григорьеве] / Н. Морозова // Кричевская жизнь. – 2014. — 2 ліпеня.
78. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 48, 55, 80, 138, 258, 262, 266, 273, 281, 384, 436, 616, 654.
У тэксце ёсць згадка пра в. Бацвінаўка.
79. Нашы на "Дажынках" : [вадзіцель калгаса "Звязда" на Усебеларускім свяце ў Мазыры] // Ленінскі кліч. – 2001. — 29 верасня. — С. 4.
80. Падліпская, Т. Дзе адпачыць у аграгарадку? : [пра СДК в. Бацвінаўка] / Т. Падліпская // Магiлёўскiя ведамасцi. 2012. — 30 августа. — С. 4.
81. Патапенка, Р. Полымя над Сожам : з гісторыі раённай партыйнай арганізацыі / Р. Патапенка // Ленiнскi клiч. – 1990. – 14 жніўня.
У артыкуле распавядаецца пра Бацвінаўскую падпольную групу.
82. Петрачэнкаў, А. Дапамога, часам неадкладная / А. Петрачэнкаў // Ленінскі кліч. – 2004. — 17 сакавіка. — С. 7.
Пра Бацвінаўскую медыцынскую амбулаторыю.
83. Победители республиканского соревнования на заготовке травяных кормов : [в том числе П. С. Сиваков, председатель СПК "Звезда-агро"] // Магілёўскія ведамасці. – 2006. — 10 кастрычніка. — С. 2.
84. Подлипская, Т. Всюду хорошо, а дома лучше : [о Дмитрии Алёнкине, преподавателе детской школы искусств агрогородка Ботвиновка] / Татьяна Подлипская // Магiлёўскiя ведамасцi. – 2012. – 9 октября. – С. 8.
85. Положительный опыт : [выездная коллегия Министерства культуры в агрогородке Ботвиновка] // Магiлёўскiя ведамасцi. – 2007. – 5 мая. – С. 1.
86. Прокопович, Л. За счастье жить под мирным небом : [про Пантелея Игнатьевича Исачкина, участника Великой Отечественной войны, уроженца д. Ботвиновка Кричевского района] / Людмила Прокопович // Сцяг Саветаў (Клічаў). – 2015. — 7 красавіка. — С. 2 : фота.
87. Раманаў, М. Акружыць клопатам кожнага : [зона асаблівай увагі медыкаў – Бацвінаўскі сельскі Савет] / М. Раманаў // Ленінскі кліч. – 1994. — 31 жніўня.
88. Рудковский, Н. "К нам идут за знаниями" : [беседа с заведующей Ботвиновской библиотекой Г. Таргонской] / Н. Рудковский // Магілёўскія ведамасці. – 2008. — 2 снежня. — С. 3.
89. Саманкова, М. Чествование лучших : [в ГУО"Ботвиновский учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя школа"] / М. Саманкова // Кричевская жизнь. – 2013. – 13 сакавіка. – С. 9.
90. Сиваков, П. "Люди у нас трудолюбивые" : [беседа с председателем СПК "Звязда-агра" П. С. Сиваковым] / П. С. Сиваков ; беседовала С. Маркова // Могилевская правда. – 2007. — 16 ноября. — С. 17.
91. Синковец, А. Земля замков, монастырей и фестивалей : [интервью с начальником управления культуры Могилевского облисполкома А. Синковцом (в тексте упоминается д. Ботвиновка)] / А. Синковец ; беседовал Ю. Бествицкий // Рэспубліка. – 2011. — 26 лютага. — С. 7.
92. Скоробогатов, А. Удобная деревня : [агрогородок в д. Ботвиновка] / Андрей Скоробогатов // Зямля і людзі. – 2006. – 4 кастрычніка. – С.10.
93. Станоўчая ацэнка – і заклік працаваць эфектыўней : [выязная калегія Міністэрства культуры у аграгарадку "Бацвінаўка"] // Культура. – 2007. — № 19. — С. 3, 6—7.
94. Сямёнаў, А. Расце, прыгажэе Батвінаўка / А. Сямёнаў // Ленiнскi клiч. – 1989. – 7 кастрычніка.
95. Сямёнаў, А. Цяжкасцям насуперак : [са справаздачнага сходу калгаса "Звязда"] / А. Сямёнаў // Ленінскі кліч. – 1992. — 18 сакавіка.
96. У "Звяздзе-агра" новы кіраўнік : [Сівакоў Павел Сяргеевіч] // Ленінскі кліч. – 2004. — 13 кастрычніка. — С. 1.
97. Хамышкін, М. Вёска кліча : [Батвінаўка] / М. Хамышкін // Ленiнскi клiч. – 1984. – 2 жніўня.
98. Хамышкін, М. Вёска як вёска : [Бацвінаўка] / М. Хамышкін // Настаўнiцкая газета. – 1978. – 6 снежня.
99. Хамышкін, М. Іншая цяпер вёска : [Бацвінаўка] / М. Хамышкін // Ленiнскi клiч. – 1977. – 1 мая.
100. Чаркасаў, І. Вёска Батвінаўка : [мінулае і сучаснае] / І. Чаркасаў // Ленiнскi клiч. – 1967. – 8 красавіка.
101. Чаркасаў, І. Ф. Вёска Батвінаўка за сорак год Савецкай улады / І. Ф. Чаркасаў, І. Е. Ісачанка // Шлях сацыялiзма. – 1957. – 23 кастрычніка.
102. Шурцаў, І. Грамата Савету : [аб уручэнні Ганаровай граматы Магілёўскага абкома КПБ Батвінаўскаму сельскаму Савету за дасягнутыя поспехі ў сацыялістычным спаборніцтве] / І. Шурцаў // Ленiнскi клiч. – 1968. – 4 студзеня.