БАЕЎКА


     БАЕЎКА – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1706 г. як вёска ў складзе маёнтка Маляцічы Мсціслаўскага ваяводства ВКЛ, шляхецкая уласнасць. У 1737 г. дзейнічала царква. У 1772 г. сяло ў Мсціслаўскім ваяводстве, 9 двароў, 36 жыхароў. У 1780 г. сяло (8 двароў, 116 жыхароў) і вёска (26 двароў. 194 жыхары) у Чэрыкаўскім павеце. У 1834 г. вёскі Баеўка 1 і Баеўка 2, 429 жыхароў. Непадалёку быў маёнтак, гаспадар якога ў 1860 г. меў 238,5 дзес. зямлі. У 1897 г. сяло, у склад якога ўвайшла вёска (109 двароў, 715 жыхароў), і аднайменны фальварак (2 двары, 9 жыхароў) у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета. У 1905 г. адкрыта казённая вінная крама. У 1909 г. 170 двароў, 838 жыхароў. У 1912 г. адк­рыта царкоўна-прыходская школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі. РСФСР. 3 сакавіка 1924 г. ў БССР, з 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета (да 16.7.1954) Крычаўскага раёна Калінінскай акругі, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1925 г. ў вясковай працоўнай шко­ле 1-й ступені, створанай на базе дарэвалюцыйнай, было 85 вучняу. Школу наведвалі дзеці з вёсак Баеўка, Баранец, Асавец, пасёлкаў Езуфоўка, Высокае і навакольных хутароў. Меліся хата-чытальня, а затым народны дом, дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. ІІрацавалі кузня і млын. У 1926 г. 177 двароў, 892 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгасы «Краіна Саветаў», «Чырвоны Кастрычнік», меліся кузня і ваўначоска. 3 1937 г. калгас абслугоўвала 2-я Крычаўская МТС. Дзейнічаў фельчарска-акушэрскі пункт. У 1940 г. вёскі Баеўка 1 (43 двары, 153 жыхары) і Баеўка 2 (44 двары, 181 жыхар). У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі за­хопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 87 двароў. На фронце загінулі 12 вяскоўцаў. Пасля вайны адбудавана. 3 16.7.1954 г. ў Бацвінаўскім с/с, з 1962 г. ў Мсціслаўскім, з 1965 г. ў Крычаўскім раёнах. У 1986 г. 24 гаспадаркі, 30 жыхароў, у скла­дзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Аса­вец), дзейнічалі клуб, магазін. У 2007 годзе Баеўка 1 (22 гаспадаркі, 55 жыхароў), Баеўка 2 (17 гаспадарак, 38 жыхароў). У 2016 г. 49 жыхароў.


ЛІТАРАТУРА
24. Баеўка : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 398—399.
25. Баеўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 678.
26. Гавриленко, А. Лучшие хозяева в области / А. Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2014. — 26 сакавіка. — С. 2.
Семья Александра и Ольги Нестеровых из деревни Баевка – победитель областного конкурса на лучшее сельское подворье молодой семьи 2013 года.
27. Далецкий, В. Он освобождал Беларусь / Владимир Далецкий // Кричевская жизнь. – 2015. — 2 ліпеня. — С. 8 : фота.
Про Ивана Петровича Зеньковича, участника Великой Отечественной войны, уроженца д. Баевка.
28. Іваноў, А. Вырашана : іду "на вы" : [пра калектыў Баеўскай фермы калгаса "Перамога"] / А. Іваноў // Ленiнскi клiч. – 1996. – 14 лютага.
29. Іваноў, А. Старэйшына : [в. Баеўка Бацвінаўскага сельсавета В. В. Грышына] / А. Іваноў // Ленiнскi клiч. – 2008. – 10 снежня. – С. 2.
30. Мельнікаў, М. І назвалі вёску... : [Баеўка] / М. Мельнікаў // Ленiнскi клiч. – 1975. – 29 ліпеня.
31. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 272, 281, 630, 639.
У тэксце ёсць згадка пра в. Баеўка.
32. Падліпская, Т. На дзень нараджэння атрымала... карову : [Вольга Несцерава з вёскі Баеўка Крычаўскага раёна] / Т. Падліпская // Магілёўскія ведамасці. – 2012. — 27 ноября. — С. 8.
33. Патапенка, Р. Полымя над Сожам : з гісторыі раённай партыйнай арганізацыі / Р. Патапенка // Ленiнскi клiч. – 1991. – 8 студзеня. – С. 2—3.
Падпольныя групы ў Баеўскім сельсавеце.
34. Серебряная медаль ВДНХ // Кричевская жизнь. – 2011. – 19 лістапада. – С. 4.
У ветерана труда, бывшего механизатора колхоза "Победа" Степана Михайловича Тимофеева.
35. Сям'я перадавікоў : [пра аператара машыннага даення Баеўскай фермы Л. Язерскую ] // Ленiнскi клiч. – 2001. – 16 лістапада. – С. 3.
36. Цітоў, К. Магілёўскія студэнты ў баях пад Чавусамі / К. Цітоў // Кричевская жизнь. – 2013. – 27 ліпеня. – С. 6.
Сярод загінуўшых – наш зямляк з вёскі Баеўка Бацвінаўскага сельскага Савета Іван Андрэевіч Навіцкі.