БАЯРЫ

      БАЯРЫ – вёска ў Лабковіцкім сельскім Савеце. У 1858 г. сяло ў складзе маёнтка Адбытак Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі, 7 жыхароў мужчынскага полу. Непадалёку быў маёнтак, гаспадар якога меў у 1872 г. ў вёсках Баяры і Адбыткі 116 дзесяцін зямлі. У 1897 г. ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета: сяло (9 двароў, 64 жыха­ры, кузня) і аднайменная аколіца (8 двароў, 54 жыхары). У 1909 г. ў сяле 17 двароў, 72 жыхары, у аколіцы 2 двары, 9 жыхароў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Кашанскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі, з 20.2. 1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 31 двор, 189 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Молатава, які ў 1932 г. абслугоўваў 30 гаспадарак, працавала кузня па рамонце сельска-гаспадарчага інвентару, з 1937 г. абслугоўваўся 2-й Крычаўскай МТС. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 4 вяскоўцы. 3 16.7.1954 г. ў Лабковіцкім сельскім Савеце, з 1962 г. ў Мсціслаўскім, з 1965 г. ў Крычаўскім раёнах. У 1986 г. 19 гаспадарак, 27 жыхароў, у скла­дзе калгаса імя К. Маркса (цэнтр — в. Лабковічы). У 2007 годзе 3 гаспадаркі, 5 жыхароў. У 2016 г. 5 жыхароў.
      Радзіма Астаньковіча Аляксандра Максімавіча – савецкага ваеннага дзеяча, палкоўніка (1940 год).


ЛІТАРАТУРА
103. Баяры : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 400—401.
104. Баяры : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 691.
105. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 48, 80.
У тэксце ёсць згадка пра в. Баяры.
106. Суворава, Ж. Вёска, якую нельга забыць : [успамін аўтара пра вёску Баяры] / Ж. Суворава // Ленiнскi клiч. – 2007. – 30 сакавіка. – С. 3.
107. Суворава, Ж. Мая маленькая вёска : [з успамінаў аўтара пра вёску Баяры] / Ж. Суворава // Ленiнскi клiч. – 2008. – 13 жніўня. – С. 3.