БЕЛЬ
БЕЛЬ – вёска ў Лабковіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых
крыніц вядома з 18 ст. У 1780 г. сяло Бель (62 двары, 344 жыхары), аднайменныя сяльцо (25 двароў, 135 жыхароў) і вёска (10 двароў, 122 жыхары). Непадалёку быў маёнтак, гаспадар якога ў 1874 г. валодаў 1150 дзесяцінамі зямлі, меў вадзяны млын, карчму, вінакурны завод. 3 1882 г. дзейнічала царква, пабудаваная з дрэва. У 1884 г. ў в. Бель 1 адкрыта царкоўна-прыходская школа. У 1897 г. 113 двароў, 819 жыхароў. У 1908 г. адкрыта школа ў в. Бель 3, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні. У тым жа годзе была адкрыта школа і ў в. Бель 2. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся кравецкім і іншымі промысламі. У1909 г. ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета, вёскі Бель 1 (130 двароў, 834 жыхары), Бель 2 (70 двароў, 775 жыхароў), Бель 3 (39 двароў, 355 жыхароў). 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР, з 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. Царкоўны будынак у в. Бель 1 быў перададзены для школы, у якой у 1925 г. быў 101 вучань. Дзейнічалі школы ў вёсках Бель 2, Бель 3, а таксама пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1-й палове 1920-х г. у выніку перасялення часткі вяскоўцаў былі ўтвораны пасёлкі Зара, Горскі, Галсееўскі, Залескі, Гарадок, хутары Зарэчны, Лісічка, якія зараз не існуюць. У 1925 г. дзейнічалі 3 ветраныя млыны і кузня. 27.11.1925 г. створана закупачна-збытавое таварыства. У 1926 г. ў в. Бель 1 было 211 двароў 1282 жыхары, у в. Бель 2 — 98 двароў, 598 жыхароў у в. Бель 3 — 72 двары, 410 жыхароў. У 1929 г. арганізаваны калгасы «Шлях да сацыялізму» (у 1932 г. аб'ядноўваў 40 гаспадарак) і імя Сталіна (у 1932 г. 34 гаспадаркі), якія з 1931 г. абслугоўвала Крычаўская МТС. У 1937 г. пабудаваны магазін. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 31.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На вясковых могілках пахаваны савецкі лётчык А. В. Гуменнікаў, які 13.7.1941 г. загінуў у паветраным баі над роднай вёскай. 3 16.7.1954 г. ў Лабковіцкім сельскім савеце, з 1962 г. цэнтр калгаса імя XXII з'езда КПСС. У 1962-65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1976 г. вёскі Бель 2 і Бель 3 далучаны да в. Лабковічы. У 1986 г. 138 гаспадарак, 390 жыхароў, цэнтр калгаса імя XXII з'езда КПСС, дзейнічалі лесапільня, млын, сталярна-цяслярскія майстэрні, працуюць сярэдняя школа, дзіцячы сад, фельчарска-акушэркі пункт, магазін, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, Дом культуры, бібліятэка, сталовая, млын. У 2005 г. – пабудаваны аграгарадок Бель, першы у Крычаўскім раёне. У 2007 г. 154 гаспадаркі, 397 жыхароў, цэнтр СПК «Бель», дзіцячы сад—сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка. У 2016 г. 429 жыхароў.
Радзіма ўдзельнікаў свеаборгскага паўстання
балтыйскіх маракоў у 1906 г. М. Бабровіча, А. Стэльмахава, В. Гуменнікава; члена-карэспандэнта АН СССР, доктара тэхнічных навук, Героя Сацыялістычнай працы, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі РСФСР М. А. Цытовіча; Елісеевай Т. П. (беларускі вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар, ураджэнка в. Бель 2-я).
ЛІТАРАТУРА
108. Алаў, А. Спявае "Бяляначка" : [ансамбль народнай песні Бельскага сельскага Дома культуры] / А. Алаў // Ленінскі кліч. – 1991. — 29 мая.
109. Антонов, В. Крылатые помощники : [СПК "Бель"] / В. Антонов // Зямля i людзi. – 2008. — 19 сакавіка. — С. 2.
110. Арцёмава, З. З вялікім натхненнем : [пра ДУА "Бельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа"] / Зінаіда Арцёмава // Кричевская жизнь. – 2015. — 21 лютага. — С. 6.
111. Байдаў, С. Насып ім соль "на рану" : [інтэрв'ю з начальнікам бульбаводчай лабараторыі калгаса "Бель" С. Байдавым] / С. Байдаў ; гутарыў А. Іваноў // Ленiнскi клiч. – 2001. – 13 ліпеня. – С. 3.
112. Белоус, И. Сад длиною в три жизни / И. Белоус // Белорусская нива. – 2000. – 30сентября. – С. 4.
О яблоневом саде колхоза "Бель" Кричевского района и вкладе в развитие
садоводства отца и сына Сапранецких.
113. Бель : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 401—402.
114. Бель : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 597, 691—692.
115. Болдовский, А. Когда-то был и в Бели храм : [про Петро-Павловский храм в д. Бель] / Александр Болдовский // Кричевская жизнь. – 2015. – 4 лістапада. – С. 4.
116. Болдовский, А. Комсомолец 20-х годов / Александр Болдовский // Болдовский, А. Ветераны : в 3 кн. / Александр Болдовский. – Могилев, 2009. — Кн. 1. Победили врага и разруху. — С. 78—83.
О судьбе Л. Н. Жандарова, уроженца д. Бель-3 Кричевского района.
117. Болдовский, А. Пахарь, жнец и на дуде игрец / А. Болдовский // Зямля і людзі. – 2005. – 12 студзеня. – С. 2.
О кавалере ордена Отечества ІІІ степени, механизаторе С. Л.
Добровольцеве из СПК "Бель".
118. Будуюцца Бель, Камаровка...: : [вёскі калгаса імя ХХІІ з'езда КПСС] // Ленiнскi клiч. – 1986. – 15 мая.
119. Бысаў, В. Фальклорны самадзейны ансамбль "Люлечка" : [Бельскага СДК] / В. Бысаў // Ленінскі кліч. – 2003. — 13 жніўня. — С. 3.
120. В надежных руках // Зямля і людзі. – 2014. – 15 января. – С. 5.
Когда в СПК "Бель" Кричевского района приезжают гости, им с особой
гордостью показывают летно-технический комплекс. Самолеты не один десяток лет помогают хозяйству крепить экономику хозяйства.
121. Владимиров, Д. Для удобства сельчанина : [обустройство агрогородка Бель] / Д. Владимиров // Ленінскі кліч. – 2005. — 16 верасня. — С. 1.
122. Владимиров, Д. "И Твое сохраняя Крестом Твоим жительство..." : [ограждена поклонным крестом деревня Бель] / Д. Владимиров // Кричевская жизнь. – 2015. — 10 чэрвеня. — С. 5.
123. Гавриленко, А. Битва за Москву : [о Я. П. Чекулаеве, ветеране Великой Отечествен. войны, уроженце д. Бель-3.] / А. Гавриленко // Ленінскі кліч. – 2007. – 23 сакавіка.
124. Гавриленко, А. "Ботвиновский холодец" : [творческий коллектив нашего района СДК-музей (Бель), принял участие в IV Международном форуме "Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества"] / Александр Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2015. — 28 лістапада. — С. 6.
125. Гавриленко, А. В Бельском музее : [Дома культуры] / А. Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2011. – 16 верасня. – С. 2.
126. Гавриленко, А. Ветераны труда : [про бывшего работника хозяйства Т. М. Козлову] / А. Гавриленко // Ленінскі клiч. – 2009. – 4 лістапада. – С. 2.
127. Гавриленко, А. Визит итальянцев : [с благотворительной организации г. Сант-Анжело в Бельский социальный приют] / А. Гавриленко // Ленінскі клiч. – 2006. – 20 кастрычніка. – С. 2.
128. Гавриленко, А. "Властелин села" : [в агрогородке Бель прошел конкурс молодых семей] / Александр Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2015. — 19 верасня. — С. 6.
129. Гавриленко, А. Высший пилотаж : [про авиаторов СПК "Бель"] / А. Гавриленко // Крычаўскае жыццё. – 2010. – 19 мая. – С. 1.
130. Гавриленко, А. Депутат, старейшина : [агрогородка Бель – директор ДК Петр Семченко] / А. Гавриленко // Ленінскі клiч. – 2010. – 27 студзеня. – С. 4.
131. Гавриленко, А. "Сябрыне" – 10 лет : [ творческий коллектив Бельского СДК] / А. Гавриленко // Ленінскі кліч. – 2007. —24 кастрычніка. — С. 1.
132. Гавриленко, А. Уют в приюте : [Бельском] / А. Гавриленко // Ленінскі клiч. – 2005. – 20 ліпеня. – С. 6.
133. Галаўнёў, Б. Дамы для калгаснікаў : у вёсцы Бель-1 / Б. Галаўнёў // Ленiнскi клiч. – 1979. – 3 сакавіка.
134. Гаўрыленка, А. Добрыя ўмовы для адпачынку : [урачыстае адкрыццё сельскага Дома культуры-музея ў аграгарадку Бель] / А. Гаўрыленка // Кричевская жизнь. – 2012. – 12 снежня. – С. 3.
135. Год истины : именно так назвал 2013 год для аграриев Могилевщины премьер-министр Беларуси Михаил Мясниковаич во время посещения СПК "Бель" Кричевского района // Зямля i людзi. – 2013. – 17 июля. – С. 1.
136. Гончарова, С. Кричевские "Мимино" : [о сельскохозяйственной авиации колхоза "Бель"] / С. Гончарова // Днепровская неделя. – 2002. – 30 апреля. – С. 1, 6.
137. Далецкі, У. "У наш час..." : [будні Бельскай сельскай бібліятэкі] / У. Далецкі // Ленінскі кліч. – 2000. — 19 ліпеня.
138. Далецкий, В. Будни сельского врача : [коллектив Бельской амбулатории – победитель районного соревнования среди сельских лечебно-профилактических учреждений ЦРБ] / В. Далецкий // Кричевская жизнь. – 2013. – 6 сакавіка. – С. 3.
139. Далецкий, В. "Войну забыть невозможно..." / В. Далецкий // Ленінскі клiч. – 2009. – 2 ліпеня. – С. 9.
140. Дубовик, В. "Без абсолютного доверия нормально работать не могу" : откровения патриарха из Бели : [председателя СПК "Бель" Н. К. Сапронецкого] / В. Дубовик // Рэспублiка. – 2004. –23 снежня. – С. 4.
141. Дубовик, Р. Кричевские земледельцы намерены всех удивить : колхоз "Бель" / Р. Дубовик // Рэспублiка. – 2002. – 21 сакавіка. – С. 2.
142. За ўдарную працу : [калгасу імя ХХІІ з'езда КПСС уручан пераходны Чырвоны сцяг Міністэрства сельскай гаспадаркі і ЦК галіновага прафсаюза] // Ленінскі кліч. – 1983. — 22 студзеня.
143. Зюзькевич, В. "Хозяйство у нас многоплановое" : [о работе СПК "Бель" Кричевского района] / Владимир Зюзькевич // Зямля і людзі. – 2012. — 27 чэрвеня. — С. 9.
144. Иванов, А. В СПК "Бель" – новый руководитель : [Валерий Кулешов] / А. Иванов // Ленiнскi клiч. – 2006. – 9 лістапад. – С. 1.
145. Дабравольцаў, С. ...за высокія працоўныя дасягненні : [інтэрв'ю з кавалерам ордэна Пашаны, механізатарам СВК "Бель" С. Л. Дабравольцавым] / С. Л. Дабравольцаў ; гутарыў А. Іваноў // Ленiнскi клiч. – 2005. – 5 студзеня. – С. 1.
146. Иванов, А. И три медали ВДНХ : [у Нины Владимировны Шаповаловой – бывшей свинарки колхоза им. ХХІІ съезда КПСС] / А. Иванов // Ленiнскi клiч. – 2006. – 25 лістапада. – С. 2.
147. Іваноў, А. "... А цяпер тут прыемна працаваць" : [кіраўнік Аляксандр Радоўскі і гаспадарка СП "Маляцічы" СВК "Бель"] / А. Іваноў // Ленiнскi клiч. – 2008. – 15 лістапада. – С. 1, 4.
148. Іваноў, А. Аграгарадок – ужо сёлета! : [будзе створаны ў в. Бель-1] / А. Іваноў // Ленiнскi клiч. – 2005. – 27 мая. – С. 1.
149. Іваноў, А. Дзень добры, клуб! : [пра Бельскі сельскі клуб] / А. Іваноў // Ленінскі кліч. – 1984. — 22 мая.
150. Іваноў, А. Першы аграгарадок : [у вёсцы Бель] / А. Іваноў // Ленiнскi клiч. –2005. – 5 лістапада. – С. 6.
151. Ивкина, Т. Летопись малой родины продолжается : [открытие памятника Алексею Гуменникову уроженцу деревни Бель-1 Кричевского района и воинам-землякам, погибшим в годы Великой Отечественной] / Татьяна Ивкина // Магілёўскія ведамасці. – 2014. — 3 кастрычніка. — С. 2.
152. Ивкина, Т. Михаил Мясникович : "Для аграриев этот год – год истины..." : [рабочая поездка премьер-министра Беларуси Михаила Мясниковича в Кричевский район с посещением СПК "Бель"] / Т. Ивкина // Кричевская жизнь. – 2013. – 13 ліпеня. – С. 1—2.
153. Ивкина, Т. Молодо, да не зелено : [водитель СПК "Бель" Александр Ларионов – участник третьего Всебелорусского народного собрания] / Т. Ивкина // Ленiнскi клiч. – 2006. – 1 сакавіка. – С. 1.
154. Іўкіна, Т. Свята славы, свята гонару — "Дажынкі-2015" : [фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі ў аграгарадку Бель Крычаўскага раёна] / Т. Іўкіна // Кричевская жизнь. – 2015. — 16 верасня. — С. 1, 2—4 : фота.
155. Кавалёў, Г. Помнік калгасным актывістам : [у калгасе імя ХХІІ з'езда КПСС пабудован памятнік загінуўшым калгаснікам] / Г. Кавалёў // Ленінскі кліч. – 1969. — 7 чэрвеня.
156. Каминский, О. Сады у взлетной полосы : [деньги в СПК "Бель" зарабатывают на земле и в небе] / О. Каминский // Белорусская нива. – 2013. — 15 ноября. — С. 17.
157. Кулешов, В. Кричевский район – край над Сожем : [интервью с председателем СПК "Бель" Валерием Кулешовым] / В. Кулешов ; В. Зюзькевич // Зямля i людзi. – 2012. – 27 чэрвеня. – С. 8—9.
158. Леганьков, В. Первым делом – самолеты : [летно-технический комплекс колхоза "Бель"] / В. Леганьков // Белорусская нива. – 2003. – 28 мая. – С. 1.
159. Летчики-белорусы, совершившие таранные удары в годы Великой Отечественной войны : [Гуменников А. В., уроженец д. Бель Первая Кричевского района] // Рыськов, М. Воздушные асы Беларуси. Подвиг их бессмертен / Михаил Рыськов. — Могилев : Могилевская областная укрупенная типография им. Спиридона Соболя, 2010. – С. 131.
160. Ліпскі, У. Вёска-аграгарадок [в д. Бель] / У. Ліпскі // Ленінскі клiч. – 2009. – 14 сакавіка. – С. 5.
161. Мицкевич, Я. Только работой живут самолеты : [сельхозавиация СПК "Бель" Кричевского района рентабельна и эффективна на своих полях и соседских] / Я. Мицкевич // Белорусская нива. – 2012. — 5 января. — С. 5.
162. Морозова, Н. В атаку вел учитель / Н. Морозова // Кричевская жизнь. – 2013. – 5 кастрычніка. – С. 6.
Про уроженца деревни Бель, участника Великой Отечественной войны
Ивана Никифоровича Костенича.
163. Мядзведзеў, А. Крокі ў заўтра : [гісторыя і дзень сучасны вёскі Бель] / А. Мядзведзеў // Кричевская жизнь. – 1988. – 1 мая. – С. 3.
164. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 30, 48, 80, 210, 266, 272, 281, 436, 620, 654.
У тэксце ёсць згадка пра в. Бель.
165. Навечно в памяти : [в агрогородке Бель в прошлом году открыт памятник летчику-земляку Алексею Гуменникову] // Кричевская жизнь. – 2015. — 24 чэрвеня. — С. 5.
166. Нікалаеў, М. Другая сусветная вайна. Блакада / М. Нікалаеў // Нікалаеў, М. Беларускі Пецярбург / Мікола Нікалаеў. – Санкт-Пецярбург, 2009. — С. 316.
У змесце ёсць звесткі пра геолага Мікалая Аляксандравіча Цытовіча,
Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца в. Бель Крычаўскага раёна.
167. Рагін, Я. Бібліятэчны сувенір для... раённага музея : [пра "Сельскі дом культуры-музей аграгарадка Бель" Крычаўскага раёна] / Яўген Рагін, Кастусь Антановіч // Культура. – 2015. — 13 чэрвеня. — С. 1, 10—11.
168. Рагін, Я. "Што сам зрабіў, тое і ёсць..." : [у змесце пра Аляксея Гуменнікава, ураджэнца в. Бель-1 Крычаўскага раёна, загінуўшага ў гады Вялікай Айчыннай вайны] / Яўген Рагін, Кастусь Антановіч // Культура. – 2015. — 9 мая. — С. 10—11.
169. Радоўскі, А. Задачы абазначаны : [гутарка з кіраўніком СП "Маляцічы" СВК "Бель" Аляксандрам Віктаравічам Радоўскім] / Аляксандр Віктаравіч Радоўскі ; гутарыў А. Іваноў // Ленінскі кліч. – 2007. — 8 чэрвеня. — С. 2.
170. Расказвае старшыня... : [калгаса імя 22 з'езда КПСС М. К. Сапранецкі] // Ленiнскi клiч. – 1990. – 13 студзеня.
171. Розанаў, М. Ці стануць гаспадары сада гаспадарамі жыцця? : [пра аднаўленне садаводства ў калгасе імя 22 з'езда КПСС] / М. Розанаў // Ленiнскi клiч. – 1995. – 27 верасня.
172. Сапранецкі, М. 12 цэнтнераў валакна з гектара, вопыт удзельнікаў ВДНГ : [ў калгасе імя ХХІІ з'езда КПСС] / М. Сапранецкі, І. Юршыс // Магілёўская праўда. – 1983. — 25 сакавіка.
173. Семенов, А. Яркий звеньевой : [С. Ф. Лабушкин – звеньевой по выращиванию льна колхоза им. 22 съезда КПСС] / А. Семенов // Кричевская жизнь. – 2015. — 18 лістапада. — С. 3.
174. Старовойтова, Э. Свое наливное – лучшее : [в СПК "Бель" садоводством занялись всерьез] / Эльвира Старовойтова // Белорусская нива. – 2013. – 15 июня. – С. 8.
175. Уладзіміраў, Д. Наш доктар : [так завуць у Белі галоўнага ўрача сельскай амбулаторыі Мікалая Васільевіча Ланянкова] / Д. Уладзіміраў // Ленінскі кліч. – 1995. — 13 верасня.
176. Фартух, Ю. В приюте хорошо, а дома – лучше... : [про Бельский социальный приют для несовершеннолетних] / Ю. Фартух // Магiлёўскія ведамасцi. – 2008. – 23 жніўня. – С. 4.