БЕРАЖЫСТАЕ

     БЕРАЖЫСТАЕ – вёска ў Лабковіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1780 г. вёска ў Чэрыкаўскім паве­це Магілёўскай губерніі, 8 двароў, 68 жыхароў. У 1816 г. 11 двароў, 85 жыхароў, улас­насць памешчыка. У 1897 г. ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 24 двары, 179 жыхароў. У 1909 г. 24 двары, 200 жыха-роў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Бельскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1-й палове 1920-х г. ў выніку перасялення часткі вяскоўцаў паблізу ўтварыліся пасёлкі Варанёва, Старана, Іванава, Зусьчына, хутары Юзэфава і Ле­нта, якія зараз не існуюць. У 1926 г. 51 двор, 288 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Малады ўдарнік», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 21 гаспадарку. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 4 вяскоўцы. 3 16.7.1954 г. ў скла­дзе Лабковіцкага сельскага Савета. У 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 2007 г. 31 гаспадарка, 52 жы­хары.
У 1986 г. 46 гаспада­рак, 108 жыхароў, у складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр — в. Бель).

ЛІТАРАТУРА
177. Беражыстае : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 402—403.
178. Беражыстае : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 692.
179. Гавриленко, А. Люди от земли : [семья Добровольцевых, д. Бережистое заняла призовое место в районном конкурсе "Лучшее сельское подворье среди молодых семей"] / А. Гавриленко // Ленінскі клiч. – 2009. – 23 снежня. – С. 1.
180. Мядзведзеў, А. Штучныя перашкоды : [арэндны падрад на МТФ у вёсцы Беражыстае] / А. Мядзведзеў // Ленiнскi клiч. – 1989. – 2 лютага.
181. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 272, 281, 631.
У тэксце ёсць згадка пра в. Беражыстае.