БРАНСК

     БРАНСК – пасёлак у Бацвінаўскім сельскім Савеце. Заснаван у 1920-я гады на былых памешчыцкіх землях. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 27 двароў, 135 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі пасёлак. Пасля вайны адбудаваны. У 1986 г. 18 гаспадарак, 38 жыхароў, у складзе калгаса «Звязда» (цэнтр — в. Бацвінаўка). У 2007 г. 3 гаспадаркі, 4 жыхары. У 2016 г. 2 жыхары.

ЛІТАРАТУРА
182. Бранск : [пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 403.
183. Бранск : [пасёлак] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 678—679.