БРОДАК

     БРОДАК – вёска ў Маляціцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскім паве­це Магілёўскай губерніі. У 1780 г. 12 двароў, 145 жыхароў. У 1858 г. 66 жыхароў мужчынскага полу. У1897 г. ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 42 двары, 279 жыхароў. У 1909 г. 52 двары, 310 жыхароў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Паланіцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі, з 20.2. 1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 68 двароў, 342 жыхары. У 1930 г.  арганізаваны калгас «Звязда», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 54 гаспадаркі. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 16 вяскоўцаў. Іх імёны ўвекавечаны на помніку земля­кам у в. Маляцічы. У 1986 г. 38 гаспада­рак, 78 жыхароў, у складзе калгаса «Вялікі Кастрычнік» (цэнтр – в. Луты). У 2007 г. 18 гаспадарак, 30 жыхароў. У 2016 г. 21 жыхар.
Радзіма пісьменніка Панаса Палітыкі.

ЛІТАРАТУРА
184. Бродак : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 403.
185. Бродак : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 696.
186. Вёска Бродак Маляціцкага сельсавета Радзіма Палітыкі Панаса // Маладосць. – 2009. — № 7. — С. 139.
187. Гамолка, Т. "Віншаваць было прыемна!" / Таццяна Гамолка // Кричевская жизнь. – 2015. — 1 красавіка. — С. 3.
Ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Аляксею Яфімавічу Ісаеву, які жыве ў вёсцы Бродак Маляціцкага сельсавета, споўнілася 92 гады.
188. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 281, 640.
У тэксце ёсць згадка пра в. Бродак.