БУЛАНЫ
БУЛАНЫ – былы пасёлак у Бацвінаўскім сельскім Савеце. Заснаваны ў 1920-я г. на былых памешчыцкіх землях. 3 сакавіка 1924 г. ў БССР, з 20.8.1924 г. ў Горкаўскім сельскім Савеце Чэрыкаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Варашылава. У 1940 г. 12 двароў, 57 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 2.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. поўнасцю спалены гітлераўцамі. На фронце загінулі 2 пасялкоўцы. Пасля вызвалення адбудаваны. 3 24.6.1960 г. ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. У 1986 г. 6 гаспадарак, 8 жыхароў, у складзе калгаса імя А. В. Суворава (цэнтр — в. Сычыкі).
ЛІТАРАТУРА
189. Буланы : [былы пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 403—404.