БУНЬКАЎШЧЫНА

     БУНЬКАЎШЧЫНА – вёска ў Лабковіцкім сельскім Савеце. Заснавана ў 1923 г. ў выніку перасялення сюды, на былыя памешчыцкія землі, часткі сялян з в. Стараселле. 3 сакавіка 1924 г. ў БССР. 3 20.8.1924 г. ў Кашанскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. Бунькаўшчына 1 (16 двароў, 81 жыхар), і Бунькаўшчына 2 (8 двароў 31 жыхар), якія ў канцы 1930-х г. аб'ядналіся, і вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вай­ну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3 16.7.1954 г. ў Лабковіцкім сельскім Савеце. У 1986 г. 28 гаспадарак, 73 жыхары, у складзе калгаса імя К. Мар­кса (цэнтр – в. Лабковічы). У 2007 г. 14 гаспадарак, 30 жыхароў. У 2016 г. 11 жыхароў.

ЛІТАРАТУРА
190. Бунькаўшчына : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 404.
191. Бунькаўшчына : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 692.