ЧЫРВОНЫ БЕРАГ
ЧЫРВОНЫ БЕРАГ – былы пасёлак у Бацвінаўскім сельскім Савеце. Заснаваны ў 1920-я г. на былых памешчыцкіх землях. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 8 двароў, 28 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 2.10.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. поўнасцю спалены гітлераўцамі. Пасля вайны адбудаваны. На фронце загінулі 2 пасялкоўцы. У 1986 г. 3 гаспадаркі, 4 жыхары, у складзе калгаса імя А. В. Суворава (цэнтр – в. Сычыкі).
ЛІТАРАТУРА
853. Чырвоны Бераг : [былы пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 448.