ЦІНЬКАЎ

     ЦІНЬКАЎ – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1777 г. в. Цінікаў у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі. 3 1857 г. побач былі фальварак (8 жыхароў, уласнасць памешчыка) і маёнтак, гаспадар якога ў 1836 г. меў 582 дзесяцін зямлі, млын і сукнавальню. У 1897 г. в. Цінькаў (яна ж Янаўка) у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі. У 1909 г. ў вёсцы 7 двароў, 42 жыхары, у маёнтку 1 двор, 17 жыхароў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім паве­це Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8. 1924 г. ў Бацвінаўскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 15 двароў, 79 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Камуніст», працаваў вадзяны млын. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, 2 вяскоўцы загінулі на фронце. 3 25.12.1962 г. да 6.1.1965 г. ў Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 34 гаспадаркі, 73 жыхары, у складзе кал­гаса «Перамога» (цэнтр — в. Асавец). У 2007 г. 22 гаспадаркі, 42 жыхары. У 2016 г. 29 жыхароў.
     Радзіма мастака Ліханенкі Мікалая Іванавіча; Лявона Анціпенкі – пісьменніка; Казлова А. І. – кандыдата гістарычных навук.

ЛІТАРАТУРА
848. Козлов Александр Ильич : [кандидат исторических наук, уроженец д. Тиньков Кричевского района] // Институт истории Национальной академии наук Беларуси в лицах (1929—2008) : биобиблиографический справочник / Корзенко Г. В. [и др.]. – Минск, 2008. – С. 197—198.
849. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 51, 55.
У тэксце ёсць згадка пра в. Цінькава.
850. Талпыга П. І. Ручнік. 1954. в. Цінькава, Крычаўскі раён // Беларускія народныя тканіны ў зборы Дзяржаўнага мастацкага музея : каталог. — Мінск, 1979. — С. 174.
851. Цінькаў : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 447—448.
852. Цінькава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 683—684.