ДАЛЕНШЧЫНА
ДАЛЕНШЧЫНА – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. Паводле
пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1780 г. вёска ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі, 14 двароў, 76 жыхароў. У 1816 г. уласнасць памешчыка. У 1848 г. ў складзе маёнтка Беліца. У 1897 г. ў Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі, 26 двароў, 110 жыхароў. У 1909 г. адкрыта земская школа, якая размясцілася ў наёмным памяшканні. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Баеўскім сельскім савеце Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 38 вучняў, а ў 1928 г. для школы пабудавана памяшканне. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1926 г. 52 двары, 249 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Будзённага. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У маі 1942 г. партызаны атрада «Чапай» разграмілі створаны акупантамі ў вёсцы паліцэйскі ўчастак. Гітлераўцы разрабавалі гаспадарку, спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. 3 16.7.1954 г. ў Бацвінаўскім сельскім Савеце, у 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 39 гаспадарак, 77 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Асавец), размешчаны магазін, бібліятэка. У 2007 г. 22 гаспадаркі, 44 жыхары. У 2016 г. 22 жыхары.
ЛІТАРАТУРА
247. Даленшчына : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 410—411.
248. Даленшчына : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 681.
249. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 272, 281, 632, 642.
У тэксце ёсць згадка пра в. Даленшчызна (Даленшчына).