ДАРАГАЯ
ДАРАГАЯ – вёска ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерніі. У 1780 г. вёска ў Чэрыкаўскім павеце, 9 двароў, 47 жыхароў. У 1811 г. 10 двароў, 24 жыхары мужчынскага полу, дзяржаўная ўласнасць. У канцы 1890-х г. частка вяскоўцаў перасялілася на жыхарства на Далёкі Усход. У 1897 г. ў Камаровіцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 28 двароў, 210 жыхароў. Меўся заезны дом. У 1908 г. адкрыта земская школа, якая размясцілася ў наёмным памяшкапні. У 1909 г. 29 двароў, 164 жыхары. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Бацвінаўскім, з 21.8.1925 г. ў Касцюшкавіцкім сельсаветах Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі, з 20.2. 1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1923 г. на базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, якая размясцілася ў былым маёнтку Лушчэвінкі. У 1925 г. ў школе былі 33 вучні. У выніку перасялення часткі вяскоўцаў паблізу ў 1923 г. былі ўтвораны пасёлкі Доўгі Лог, Новая Дарагая, Ферма, Бранскі, Цэнтральны, Смолішча, якія, за выключэннем пасёлка Доўгі Лог, зараз не існуюць. У 1926 г. 61 двор, 315 жыхароў. У лютым 1931 г. арганізаваны калгас «Камунар», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 60 гаспадарак, працавала кузня. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 23 вяскоўцы загінулі на фронце. У 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 57 гаспадарак, 128 жыхароў, у складзе калгаса «Памяць Леніна» (цэнтр – в. Касцюшкавічы), дзейнічалі клуб, бібліятэка, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт. У 2007 г. працавалі бібліятэка-клуб, магазін. У 2007 г. 38 гаспадарак, 95 жыхароў. У 2016 г. 73 жыхары.
ЛІТАРАТУРА
250. Борисенко, В. Назовем дорогой : [история д. Дорогая] / В. Борисенко // Сельская газета. – 1986. – 11 ноября.
251. Гавриленко, А. За отвагу : [беседа с ветераном афганской войны, уроженцем д. Дорогая Сергеем Мудреченко] / А. Гавриленко // Ленінскі клiч. – 2010. – 13 лютага. – С. 4.
252. Дарагая : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 411.
253. Дарагая : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 685.
254. Останькович, В. Первая встреча с войной : [воспоминания ветерана войны, уроженца д. Дорогая] / В. Останькович // Кричевская жизнь. – 2011. – 23 сакавіка. – С. 5.
255. Скачкова, З. Война прошлась по судьбе : [про узницу концлагеря Шауляй, уроженку деревни Дорогая Мудреченко Марию Васильевну] / З. Скачкова // Кричевская жизнь. – 2014. — 9 красавіка. — С. 3.
256. Таратушкина, Е. Озеро Кирпичное : [о происхождении названия озера возле д. Дорогая] / Е. Таратушкина // Кричевская жизнь. – 2013. –21 верасня. – С. 6.
257. Уладзіміраў, Д. Трэба ратаваць гай : [помнік прыроды каля в. Дарагая] / Д. Уладзіміраў // Ленiнскi клiч. – 2002. – 22 чэрвеня. – С. 2.