ДАРЛІВАЕ

     ДАРЛІВАЕ – вёска ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1777 г. в. Дарлівае ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі. У 1780 г. 10 двароў. У 1834 г. ўласнасць памешчыка. Непадалёку быў маёнтак, гаспадар якога меў у 1849 г. ў вёсках Дарлівае і Зайцава Слабада 100 дзесяцін зямлі. У 1897 г. ў Крычаўскай воласці Чэрыкаўскага павета, 33 двары, 208 жыхароў. 15.10.1918 г. адкрыта шко­ла, якая першапачаткова размясцілася ў наёмным, затым у нацыяналізаваным царкоўным будынку, а ў 1923 г. для школы пабудавана новае памяшканне. У 1925 г. ў школе было 45 вучняў, дзейнічаў драма­тычны гурток. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета, з 21.8.1925 г. ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. Дзейнічала хата-чытальня, меўся ветраны млын. У 1926 г. 57 двароў, 257 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Свабода», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 47 гаспадарак. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 12 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1962— 65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 34 гаспадаркі, 76 жыхароў, у складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр — в. Бель), дзейнічаў магазін. У 2007 г. 19 гаспадарак, 39 жыхароў.

ЛІТАРАТУРА
258. Дарлівае : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 411—412.
259. Дарлівае : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 685.
260. Ждановіч, І. Біяграфія : Магілёў – Белгарад : [пра Мікалая Грашчанку – заслужанага работніка культуры Расійскай Федэрацыі і мастацкага кіраўніка Белгарадскага дзяржаўнага Цэнтра народнай творчасці, ураджэнца в. Дарлівае Крычаўскага раёна] / Іван і Валянціна Ждановічы // Беларусь. – 2016. — № 5. — С. 38—43.
261. Кисляк, О. Праведница Татьяна Федоровна : [о подсобном хозяйстве Дроздовской из д. Дарливое Кричевского района] / Ольга Кисляк // Советская Белоруссия. – 2010. — 4 августа. — С. 5.
262. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 35, 138, 262, 267, 272, 281, 432, 617.
У тэксце ёсць згадка пра в. Дарлівае.
263. Скоробогатов, А. Хозяйка судьбы : [Т. Дроздова из д. Дарливое] / А. Скоробогатов // Магiлёўскія ведамасцi. – 2009. — 19 февраля. — С. 9.