ДЗЯГАВІЧЫ

     ДЗЯГАВІЧЫ – вёска ў Краснабудскім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1768 г. сяло ў Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяводства, дзяржаўная ўласнасць. У 1779 г. ў Крычаўскім старостве Клімавіцкага павета, 48 двароў, 257 жыхароў. У 1811 г. 57 двароў, 203 жыхары мужчынскага полу, уласнасць памешчыка. Непадалёку быў маёнтак, гаспадар якога валодаў у 1830 г. ў розных месцах 9341,5 дзесяцінамі зямлі, меў 2 вадзяныя млыны. У 1850 г. ў Клімавіцкім павеце, 68 двароў 179 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць памешчыка. У1885 г. ў Хатовіжскай воласці Клімавіцкага павета, Магілёў­скай губерніі, 82 двары, 530 жыхароў. У 1897 г. 120 двароў, 789 жыхароў, кузня піцейны дом, царкаркоўна-прыходская школа, у якой у 1905 г. навучалася 29 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. Побач быў аднайменны фальварак (1 двор, 11 жыхароў). У 1905 г. адкрыта казённая вінная крама. У 1909 г. ў вёсцы 128 двароў, 843 жыхары, у фальварку 2 двары, 9 жыхароў. Мелася карчма. У 1912 г. адкрыта земская школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомель­скай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Прахораўскім, з 21.8.1925 г. ў Зарубецкім сельсаветах Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1925 г. ў вясковай школе было 63 вучні — дзеці з вёсак Дзягавічы, Нанаскава і бліжэйшых хутароў. У 1926 г. 208 двароў, 1335 жыхароў. У 1930 г. вяскоўцы арганізавалі калгас «Май», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 64 гаспадаркі. Працавалі ветраны млын, шорная майстэрня, кузня. У 1939 г. з бліжэйшых хутароў у вёску былі сселены 132 двары. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На ўшанаванне памяці 220 землякоў, якія загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе, у цэнтры вёскі ў 1982 г. пастаўлены абеліск. 3 16.7.1954 г. ў Краснабудскім сельскім Савеце. У 1986 г. 278 гас­падарак, 662 жыхары, цэнтр саўгаса «Дзягавічы», дзейнічалі лесапільня, майстэрні па рамонце сельска-гаспадарчай тэхнікі, сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, 2 магазіны, сталовая, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне сувязі. У 2007 г. 182 гаспадаркі, 396 жыхароў у  вёсцы сярэдняя школа, дзіцячы сад, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, аддзяленне сувязі. У 2016 г. 259 жыхароў.
      Радзіма Героя Сацыялістычнай Працы А. І. Манінай (нар. ў 1922).

 

ЛІТАРАТУРА
264. Болдовский, А. Деревеньки наши, уходящие... : [про д. Дяговичи Кричевского района] / Александр Болдовский // Вечерний Могилев. – 2016. — 27апреля. — С. 6 : фото.
265. Болдовский , А. Сперва Иван "ковбоем" был : [об Иване Даниловиче Борисенко, ветеране Великой Отечественной войны, уроженце д. Дяговичи Кричевского района] / Александр Болдовский // Болдовский, А. Ветераны : в 3 книгах / Александр Болдовский. – Могилев, 2009. — Кн. 1. Победили врага и разруху. — С. 29—31.
266. Бысаў, В. Будзе – "Дзягавічы" : [новая гаспадарка замест былога саўгаса] / В. Бысаў // Ленінскі кліч. – 2003. — 31 кастрычніка. — С. 2.
267. В Беларуси с молотка уходит первый колхоз-банкрот : ["Дяговичи"] // Комсомольская правда в Белоруссии. – 2002. – 17 мая. – С. 13.
268. "Вяселле коміна" : [работики Дяговичского культурно-спортивного центра Кричевского района возобновили народный обряд] // Зямля i людзi. – 2013. – 17 красавіка. – С. 4.
269. Гавриленко, А. Белый камень : легенда : [ о месте неподалёку от д. Дяговичи ] / А. Гавриленко // Ленінскі кліч. – 2005. — 6 жніўня. — С. 6.
270. Гавриленко, А. Люди старшего поколения : [про ветерана труда, награжденного орденами Дружбы народов и Трудового Красного Знамени, Николая Михайловича Хорунжего] / А. Гавриленко // Ленінскі клiч. – 2009. – 14 лістапада. – С. 5.
271. Гавриленко, А. Старейшина Дяговичей : [лесник Краснобудского лесничества Г. Сергеенко] / А. Гавриленко // Ленінскі клiч. – 2010. – 6 лютага. – С. 5.
272. Гаўрыленка, А. "Вяселле коміна" : [старажытны абрад у в. Дзягавічы] / А. Гаўрыленка // Кричевская жизнь. – 2012. – 15 снежня. – С. 4.
273. Гордей, Е. Мир держится на энтузиастах. А Дяговичи – на песси-мистах? / Е. Гордей // Белорусская нива. – 2010. – 10 сентября. – С. 4.
274. Гордей, Е. Обидеть легче, чем обиду вытерпеть : [считают крестьяне села Дяговичи, которые хотят работать на своей земле] / Е. Гордей // Белорусская нива. – 2010. – 3 февраля. – С. 1, 6.
275. Дзягавічы : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 412—413.
276. Дзягавічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 595, 699.
277. Дорощук, О. "Женитьба комина" : [жители д. Дяговичи возродили старинный обряд] / О. Дорощук // Кричевская жизнь. – 2013. — 24 снежня. — С. 4.
278. "Дяговичский тупик" : [проблемы бывших работников колхоза "Дяговичи"] // Могилевская правда. – 2003. — 7 февраля. — С. 5.
279. Іваноў, А. Пусцілі калгас "з малатка" : [банкруцтва калгаса "Дзягавічы"] / А. Іваноў // Ленінскі кліч. – 2002. — 29 сакавіка. — С. 2.
280. Ивкина, Т. Быстро старость подкралась... : [о ветеране труда, жительнице д. Дяговичи Буркуновой Ольге Константиновне] / Т. Ивкина // Кричевская жизнь. –2013. – 23 кастрычніка. – С. 2.
281. Іўкіна, Т. Кафэ ў Дзягавічах : [безалкагольнае] / Т. Іўкіна // Ленінскі кліч. – 1986. — 29 красавіка.
282. Іўкіна, Т. Цёлкі п'яныя, хлопцы неўкавырныя, або Дзягавіцкія напевы : [становішча ў калгасе "Дзягавічы"] / Т. Іўкіна // Ленінскі кліч. – 2001. — 21 ліпеня. — С. 1.
283. Менделева, И. У леса, на опушке : [прошлое и настоящее д. Дяговичи Кричевского района] / И. Менделева // Советская Белоруссия. – 2009. — 8 августа. — С. 5.
284. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 49, 80, 211, 212, 267, 272, 281, 622, 632, 642.
У тэксце ёсць згадка пра в. Дзягавічы.
285. Новы саўгас : [аб утварэнні новага саўгаса "Дзягавічы"] // Ленінскі кліч. — 1968. — 2 сакавіка.
286. Падліпская, Т. "Што ні край, то свой звычай" : традыцыі, абрады і фальклор Магілёўшчыны / Т. Падліпская // Магілёўскія ведамасці. – 2013. — 12 сакавіка. — С. 4.
У артыкуле распавядаецца пра вёску Дзягавічы. Удзельнікі аматарскага аб'яднання "Деревенька моя" падчас экспедыцыі і апытання носьбітаў знайшлі вытокі не характэрнага для Магілёўшчыны абрада"Жаніцьба коміна" (ладзіцца ў верасні, калі пачыналі запальваць свечкі і лучыны.
287. Палітыка, А. Саўгасныя новабудоўлі : [у саўгасе "Дзягавічы"] / А. Палітыка // Ленінскі кліч. — 1969. — 12 ліпеня.
288. Скоробогатов, А. Дяговичский тупик : [банкротство колхоза] / А. Скоробогатов // Могилевская правда. – 2002. – 6 снежня. – С.4.
289. Старавойтава, Э. "Жаніцьба "коміна" : [старадаўні абрад, які прываблівае ў дамы здароўе, дастатак і поспех, адрадзілі ў Крычаўскім раёне] / Э. Старавойтава // Зямля i людзi. – 2013. – 20 лістапада. – С. 16.
290. Старовойтова, Э. "Женитьбы "комина" – в Дяговичах : [старинный обряд возродили в Кричевском районе] / Э. Старовойтова // Белорусская нива. – 2013. – 9 ноября. – С. 4.
291. Стрельцов, А. Знакомые с детства места : [в Дяговичской сельской библиотеке организована выставка работ «Тихая моя Родина»] / А. Стрельцов // Крычаўскае жыццё. – 2014. — 21 мая. — С. 3.
292. Шакирова, М. Твой подвиг не позабыть, ты в памяти будешь всегда : [про ветерана Великой Отечественной войны Федоренко В. М. ] / М. Шакирова // Крычаўскае жыццё. – 2015. — 13 чэрвеня. — С. 3 : фота.