ДОЎГІ ЛОГ

     ДОЎГІ  ЛОГ – пасёлак у Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Заснаваны ў 1923 г. ў выніку перасялення сюды часткі жыхароў з в. Дарагая. 3 20.8.1924 г. ў Бацвінаўскім, з 21.8.1925 г. ў Касцюшкавіцкім сельсаветах Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. Магілёўскай акругі (да 23.7.1930) БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 8 двароў, 36 жыхароў. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1986 г. 9 гас­падарак, 23 жыхары, у складзе калгаса «Памяць Леніна» (цэнтр — в. Касцюшкавічы). У 2007 г. 6 гаспадарак, 10 жыхароў. У 2016 г. 6 жыхароў.

ЛІТАРАТУРА
293. Доўгі Лог : [пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 413.
294. Доўгі Лог : [пасёлак] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 685.