ДРУЖКІ

     ДРУЖКІ – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. Заснавана ў 1920-я г. на былых памешчыцкіх землях. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 18 двароу 82 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. 3 16.7.1954 г. ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. У 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 29 гаспадарак, 79 жыхароў у скла­дзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Аса­вец). У 2007 г. 21 гаспадарка, 35 жыхароў. У 2016 г. 20 жыхароў.

ЛІТАРАТУРА
295. Дружкі : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 413.
296. Дружкі : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 681.