ДУБОЎСКІ
ДУБОЎСКІ – былы пасёлак у Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Заснаваны ў 1920-я г. на былых памешчыцкіх землях. 3 20.8.1924 г. ў Паланіцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 13 двароу 69 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 11 двароў. Пасля вайны адбудаваны. 3 24.6.1960 г. ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. У 1986 г. 5 гаспадарак, 7 жыхароў, у складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр – в. Бель).
ЛІТАРАТУРА
297. Дубоўскі : [былы пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 413.
298. Дубоўскі : [пасёлак] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 685—686.