ДУБРАЎКА

     ДУБРАЎКА – пасёлак у Лабковіцкім сельскім Савеце. Гаспадар маёнтка, які быў тут у 19 ст., валодаў у 1851 г. 352 дзесяцінамі зямлі. У 1897 г. вёскі Дуброўка 1 (2 двары, 13 жыхароў),  Дуброўка 2 (3 двары, 18 жыхароў) і аколіца (2 двары, 11 жыхароў). У 1909 г. засценкі Дуброўка 1 (5 двароў, 43 жыхары) і Дуброўка 2 (4 двары, 61 жыхар). 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Кашанскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. хутары Дубраўка 1 (7 двароў, 47 жыхароў) і Дубраўка 2 (8 двароў, 49 жыхароў). У 1930-я г. сяляне ўступілі ў калгас. 3 канца 1930-х г. па­сёлак. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 15 гаспадарак, 25 жыхароў, у складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр – в. Бель). У 2007 г. 4 гаспадаркі, 6 жыхароў.
У 2016 г. 2 жыхары.

ЛІТАРАТУРА
299. Дубраўка : [пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 413—414.
300. Дубраўка : [пасёлак] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 692—693.