ЕРМАКОЎКА
ЕРМАКОЎКА – вёска ў Маляціцкім сельскім
Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі. У 1834 г. 140 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 31 двор, 159 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася кравецкім промыслам. У 1897 г. ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі, 39 двароў, 274 жыхары. У 1909 г. 55 двароў, 280 жыхароў. У 1919 г. адкрыта працоўная школа 2-й ступені, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. У 1925 г. ў школе было 30 вучняў, дзейнічаў драматычны гурток. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Паланіцкім сельскім савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 65 двароў, 275 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Ленінскія дні», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 46 гаспадарак, абслугоўваўся Крычаўскай МТС. У ліпені 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена 30.9.1943 г. войскамі 50-й арміі Бранскага фронту. На фронце загінулі 33 вяскоўцы. 3 пачатку 1950-х г. ў Маляціцкім сельскім савеце. У 1986 г. 51 гаспадарка, 147 жыхароў, у складзе калгаса «Вялікі Кастрычнік» (цэнтр – в. Луты). Ёсць магазін. У 2007 г. 44 гаспадаркі, 94 жыхары. У 2016 г. 59 жыхароў.
Радзіма Героя Савецкага Саюза А. Я. Смалякова (нар. ў 1908).
ЛІТАРАТУРА
301. Болдовский, А. Ходил в разведку Михаил : [про ветерана цементного завода Михаила Сергеевича Морозова, уроженца д. Ермаковка Кричевского района] / Александр Болдовский // Болдовский, А. Ветераны : в 3 кн. / Александр Болдовский. – Могилев, 2010. — Кн. 2, ч. 1 : Прославились в боях и труде. — С. 213—217.
302. Гавриленко, А. "Не стареют душой ветераны" : [про ветерана труда, победителя в соревновании Молятичского сельского Совета в номинации "Лучший эстетически оформленный дом" Адама Даниловича Раковского] / А. Гавриленко // Ленінскі клiч. – 2010. – 6 лютага. – С. 4.
303. Ермакоўка : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 414.
304. Ермакоўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 696.
305. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 210, 272, 281, 632.
У тэксце ёсць згадка пра в. Ермакоўка.
306. Стрельцов, А. Дело жизни : [про ветерана труда Адама Даниловича Раковского] / А. Стрельцов // Ленінскі клiч. – 2009. – 21 лістапада. – С. 5.
307. Филиппенко, Н. На людях труда держится Матушка-Земля : [о ветеранах труда д. Ермаковка Адаме Даниловиче и Надежде Михайловне Раковских] / Н. Филиппенко // Кричевская жизнь. – 2011. – 5 кастрычніка. – С. 4.