ГАРАДОК

     ГАРАДОК – былы пасёлак у Бацвінаўскім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 1828 г., калі пасёлак адносіўся да ўладанняў Чавускага касцёла кармелітаў. Меліся пякарня, млын, вінакурня. У 1834 г. 46 жыхароў. У 1897 г. фальварак Гарадок (ён жа Гарадзец) у Камаровіцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 2 двары, 11 жыхароў. У 1909 г. 1 двор, 2 жыхары. 3 сакавіка 1924 г. ў БССР, з 17.7.1924 г. ў Крычаўскім раёне. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1986 г. 1 гаспадарка, 1 жыхар, у складзе калгаса імя А. В. Суворава (цэнтр — в. Сычык).

ЛІТАРАТУРА
226. Гарадок : [былы пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 407—408.