ГЛУШНЕВА
ГЛУШНЕВА – вёска ў Лабковіцкім сельскім Савеце. Паводле
пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1780 г. сяльцо ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі, 9 двароў, 55 жыхароў. У 1834 г. 60 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 21 двор, 151 жыхар. Частка вяскоўцаў займалася кравецкім промыслам. У 1897 г. ў Крычаўскай воласці Чэрыкаўскага павета, 30 двароў, 215 жыхароў. У 1909 г. 33 двары, 249 жыхароў. У 1912 г. адкрыта земская школа, якая размясцілася ў наёмным памяшканні. У 1918 г. на базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, якая размясцілася ў маёнтку Языпава, у былым памешчыцкім доме, у 1925 г. налічвала 40 вучняў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР, з 20.8.1924 г. ў Варанёўскім, з 1932 г. ў Бельскім сельсаветах Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 61 двор, 318 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 96 двароў, 245 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 60 двароў. Пасля вайны адбудавана. 3 16.7.1954 г. ў Паланіцкім, з 24.6.1960 г. ў Лабковіцкім сельсаветах, у 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 68 гаспадарак, 152 жыхары, у складзе калгаса «Сацыялістычны шлях» (цэнтр — в. Іванаўка). Ёсць магазін. У 2007 г. 42 гаспадаркі, 75 жыхароў.
За 0,7 км на усход ад вёскі размешчана радовішча мелу «Равок»
(разведаныя запасы 3,66 млн. т). У 2016 г. 59 жыхароў.
ЛІТАРАТУРА
230. Глушнева : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 408.
231. Глушнева : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 692.
232. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 49, 80, 267, 272, 281, 622.
У тэксце ёсць згадка пра в. Глушнева.