ГРУШАВА

      ГРУШАВА – пасёлак у Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Заснаваны ў 1920-я гг. на былых памешчыцкіх землях. 3 сакавіка 1924 года ў БССР, з 17.7.1924 г. ў Крычаўскім раёне. У 1930-я гг. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 12 двароў, 53 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 9 двароў, загубілі 3 жыхароў. Пасля вайны адбудаваны. У 1986 г. 21 гаспадарка, 43 жыхары, у складзе калгаса «Сацыялістычны шлях» (цэнтр —в. Іванаўка). У 2007 г. 15 гаспадарак, 36 жыхароў. У 2016 г. 19 жыхароў.

 

ЛІТАРАТУРА
236. Грушава : [пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 409.
237. Грушава : [пасёлак] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 685.
238. Листопад, Т. И пример для других : [в поселке Грушево дом Анны Ивановны Костенич] / Т. Листопад // Кричевская жизнь. – 2016. — 30 апреля. — С. 6.