ГУБЕНШЧЫНА

     ГУБЕНШЧЫНА – былая вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1749 г. сяло ў Мсціслаўскім ваяводстве, 22 двары, мелася карчма. У 1777 г. сяло Губішчызна ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі. У 1780 г. 39 двароў, 376 жыхароў. У 1810 г. заснавана сукнавальня. У 1816 г.         ў Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка, 60 двароў, 347 жыхароў. У 1847 г. цэнтр маёнтка. Непадалёку быў маёнтак, гаспадар якога ў 1860 г. меў у вёсках Губеншчына і Міляцін 648 дзесяцін зямлі, вадзяны млын, сукнавальню і карчму. У 1880 г. 67 двароў, 487 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася кавальскім, сталярным, кравецкім і іншымі промысламі. У 1897 г. сяло (99 двароў, 723 жыхары), маёнтак (1 двор, 7 жыхароў) у Камаровіцкай воласці Чэрыкаўскага павета. У 1900 г. адкрыта школа (народнае вучылішча), у якой у 1907 г. навучаліся 53 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі. У 1905 г. адкрыта казённая вінная крама. У студзені 1906 г. сяляне на сваім сходзе вырашылі працаваць у памешчыкаў з 1 лютага толькі пры ўмовах больш справядлівай аплаты. У 1909 г. ў сяле 117 двароў 813 жыхароў, у сядзібе 1 двор, 7 жыхароў у маёнтку 1 двор, 7 жыхароў, на хутарах 4 двары, 20 жыхароў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Горкаўскім сельскім Савеце Чэрыкаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1921 г. было 72 вучні, дзейнічала хата-чытальня, якая размяшчалася ў нацыяналізаваным будынку. У верасні 1923 г. арганізавана сельска-гаспадарчае крэдытнае таварыства, у 1930 г. — калгас імя Сталіна, мелася кузня. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 35 двароў загубілі 2 жыхароў. На ўшанаванне памяці землякоў якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1978 г. на могілках пастаўлены абеліск. Пасля вайны адбудавана. 3 16.9.1969 г. ў Горкаўскім. з 24.6.1960 г. ў Бацвінаўскім сельсаветах Крычаўскага раёна, у 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 16 гаспадарак, 25 жыхароў, у складзе калгаса імя А. В. Суворава (цэнтр – в. Сычыкі).
     Радзіма поўнага кавалера ордэна Сла­вы У. Я. Карніенкі (нар. ў 1924 г.), які вызначыўся ў Вялікую Айчынную вайну пры вызваленні Беларусі і Польшчы. Глюкава Анатоля Карнеевіча (генерал-маёра юстыцыі).

 

ЛІТАРАТУРА
239. Гавриленко, А. Стальная магистраль длиною в жизнь / А. Гавриленко // Ленінскі кліч. – 2008. – 8 мая.
О судьбе Николая Максимовича Прудникова, ветерана Великой Отечественной войны, партизана полка № 13, уроженца д. Губенщина.
240. Губеншчына : [былая вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 409—410.
241. Губеншчына : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 680—681.
242. Іваноў, А. І старшыня, і пчаляр : [пра ўраджэнца в. Губіншчына А. С. Полькіна] / А. Іваноў // Ленінскі кліч. – 2006. – 9 лістапада. – С. 3.
243. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 49, 272, 281, 632.
У тэксце ёсць згадка пра в. Губіншчына.
244. Стрельцов, А. Откуда корни? : [история названия д. Губенщина] / А. Стрельцов // Ленінскі клiч. – 2010. – 15 студзеня. – С. 2.