ГУРКОВА НІВА

     ГУРКОВА НІВА – вёска ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. У 1897 г. выселак ў Камаровіцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 8 двароў, 66 жыхароў. У 1909 г. 16 двароў, 95 жыхароў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомель­скай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Горкаўскім сельскім Савеце Чэрыкаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1930 г. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 2 вяскоўцы. 3 16.9.1959 г. ў Горкаўскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна, з 24.6.1960 г. ў Бацвінаўскім, з 1982 г. ў Касцюшкавіцкім сельсаветах. У 1986 г. 10 гаспадарак, 16 жыхароў, у скла­дзе калгаса «Памяць Леніна» (цэнтр — в. Касцюшкавічы). У 2007 г. 2 гаспадаркі, 3 жыхары. У 2016 г. 1 жыхар.
       Радзіма братоў Шэмітавых Віктара і Васіля.

ЛІТАРАТУРА
245. Гуркова-Ніва : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 410.
246. Гуркова Ніва : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 685.