ЯГОРАЎКА

     ЯГОРАЎКА – вёска ў Краснабудскім сельскім Савеце. За 4 км на усход ад вёскі, на нізкім забалочаным беразе левага берага р. Асцёр захавалася гарадзішча ранняга жалезнага веку і позняга сярэдневякоўя, за 0,2 км на паўночны усход ад вёскі — могільнік (7 насыпаў), што сведчыць аб засяленні гэтых месц у глыбокай старажытнасні. У 1880 г. в. Слабодка-Ягораўка, 12 двароў, 84 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася ганчарным промыслам. У 1897 г. ў Хатовіжскай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губерніі, 19 двароў, 111 жыхароў. У 1909 г. 22 двары, 133 жыхары. 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Прахораўскім, з 21.8.1925 г. ў Зарубецкім сельскіх Саветах Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай ак­руг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 22 двары, 133 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас «Красны Бор», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 17 гаспадарак. У 1940 г. 25 двароў, 100 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску, загубілі 4 жыхароў. На фронце загінулі 12 вяскоўцаў. Пасля вайны адбудавана. 3 16.7.1954 г. ў Краснабудскім сельскім Савеце. У 1986 г. 15 гаспа­дарак, 24 жыхары, у складзе саўгаса  «Дзягавічы» (цэнтр – в. Дзягавічы). У 2007 г. 4 гаспадаркі, 4 жыхары. У 2016 г. 3 жыхары.

ЛІТАРАТУРА

858. Боровой, Р. Список памятников оборонного зодчества IX—XVIII веков : [г. Кричев и Кричевский район: д. Горки, д. Егоровка] / Р. Боровой // Беларусь замковая [Изоматериал] = Belarus — the Land of Castles : книга-фотоальбом / составители ; под редакцией. – Минск, 2015. — С. 539.
859. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 51, 80.
У тэксце ёсць згадка пра в. Ягораўка.
860. Прахарэнка, Ц. Ішла барацьба народная / Ц. Прахарэнка // Ленінскі кліч. – 1967. – 14 лютага.
Успаміны пра пачатак калектывізацыі ў вёсцы Ягораўка.
861. Семенов, А. Воспоминания о войне : [уроженки д. Егоровка А. С. Яцыковой] / А. Семенов // Ленінскі клiч. – 2009. – 2 ліпеня. – С. 2.
862. Стрельцов, А. Юность, огнем опаленная : [про уроженку д. Егоровка Е. И. Лючкову] / А. Стрельцов // Кричевская жизнь. – 2011. – 7 мая. – С. 6.
863. Ягораўка : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 448—449.
864. Ягораўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 32, 43, 703.
У тэксце згадваецца пра археалагічны помнік каля в. Ягораўка.
865. Ягораўка, гарадзішча і курганны могільнік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / рэдакцыйная калегія: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1986. — С. 283.